Кіраўскі сельсавет (Камарынскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кіраўскі сельсавет.
Кі́раўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камарынскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Камарын.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Лукаедаўскі сельсавет у складзе Камарынскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Лукаеды. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года рэарганізаваны ў Лукаедаўскі нацыянальны ўкраінскі сельсавет. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Камарынскага раёна БССР. У 1937 годзе рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці. 20 красавіка 1939 года перайменаваны ў Кіраўскі сельсавет, а вёска Лукаеды — у вёску імя Кірава. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Камарынскага сельсавета, цэнтр перанесены ў вёску Камарын[1]. 17 лістапада 1959 года скасаваны, тэрыторыя перададзена ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Камарынскага пассавета.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Камарынскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1959 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.