wd wp Пошук:

Камарынскі сельсавет

Кама́рынскі сельсавет (руск.: Комаринский сельский совет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Камарын. Знаходзіцца на поўдні раёна.

Гісторыя

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Камарынскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Камарын. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Бярозкаўскага, Карлаўскага і Кацічаўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Камарынскага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Кіраўскага сельсавета[2].

17 лістапада 1959 года вёска Камарын атрымала статус гарадскога пасёлка, утвораны Камарынскі пасялковы савет. 17 лістапада 2005 года скасавана вёска Скароднае[3]. 26 верасня 2006 года ў склад Камарынскага пассавета былі перададзеныя ўсе населеныя пункты — Верхнія Жары, Гдзень, Ніжнія Жары — скасаванага Верхнежароўскага сельсавета[4]. 20 жніўня 2008 года былі ліквідаваныя населеныя пункты Вяльмоў, Жалібор, Залессе, Калыбань, Крукі, Кулажын, Міхалёўка, Пасека, Пасудава, Прыстанскае, Чыкалавічы[5].

Зноў Камарынскі сельсавет утвораны 12 лістапада 2013 года ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці шляхам рэарганізацыі Камарынскага пассавета[6].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2766 чалавек[7], з іх 86,7 % — беларусы, 8,9 % — украінцы[8].

Зноскі

  1. Афіцыйны сайт Брагінскага райвыканкама (руск.)
  2. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 17 ноября 2005 г. № 793 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Ветковского, Ельского и Хойникского районов
  4. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области Архівавана 22 верасня 2019.
  5. Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района Архівавана 17 сакавіка 2018.
  6. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 12 ноября 2013 г. № 276 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области
  7. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Камарынскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Брагінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be