wd wp Пошук:

Лазяны

Лазя́ны[1] (трансліт.: Laziany, руск.: Лозяны) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Беліцкага сельсавета.

Гісторыя

Паводле вопісу парафій Лідскага дэканату ў 1784 г. фальварак і вёска за некалькі крокаў ад двара князя Караля Станіслава Радзівіла, ваяводы віленскага, у дзяржанні Мараўскага. Частка вёскі належала да беліцкіх кальвіністаў[2].

Паводле пісьмовых крыніц ХІХ ст. вёска Беліцкай воласці Лідскага павета, належала да Беліцкага праваслаўнага прыхода. На пачатку ХХ ст. 371 жыхар, 350 дзесяцін зямлі. Побач з вёскай знаходзіўся маёнтак Лазяны княгіні Трубяцкой (29 жыхароў, 379 дзесяцін зямлі). 3 18 сакавіка 1921 да верасня 1939 г. — у складзе Польшчы, вёска Беліцкай гміны Лідскага павета. У 1921 г. 65 жылых пабудоў, 344 жыхары. З 12 кастрычніка 1940 года па 26 чэрвеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Парэцкага сельсавета Жалудоцкага раёна (з 17 красавіка 1962 года Лідскага раёна)[3].

У 1950 г. створаны калгас «Новы Свет».

Насельніцтва

  • 1996 — 109 чал., 56 двароў
  • 2004 — 65 чал., 39 двароў
  • 2010 — 40 чал.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Беліцкая парафія — pawet.net
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110).

Літаратура

  • Памяць: Ліда. Лідскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Рэдкал. В. Баранаў і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. ISBN 985-01-0522-4

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Лідскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be