Ламское
Ламско́е[1] (трансліт.: Lamskoje, руск.: Ломское) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
Гісторыя
Вядома з канца 17 ст., уласнасць падскарбія Бенедыкта Сапегі, адносілася да Баброўскага маёнтка, з 1639 г. да Чарэйскага. У пачатку 18 ст. 54 двары, у 1772 г. 26 двароў. З 1793 г. ў складзе Расійскай імперыі, вёска Абчугскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні. У 1909 г. 73 двары, 483 жыхары. З 1924 г. вёска ў складзе Чарэйскага раёна Барысаўскай акругі. з 1931 г. Абчугскага сельсавета Крупскага раёна. У 1930-я гады вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас “Светлая зара”. У 1941 г. ў вёсцы 65 двароў, 290 жыхароў. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 38 чалавек, частку жыхароў вывезлі на прымусовыя работы ў Германію. Да 1965 г. вёска ў складзе калгаса “Чырвоны Кастрычнік”, потым — саўгаса “Абчуга”, потым — калгаса “Абчуга”. Да 31 сакавіка 1977 года вёска ўваходзіла ў склад Бобрскага сельсавета[2]. На 01.01.1998 г. 32 гаспадаркі, 50 жыхароў. Бібліятэка, крама.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Абчугскага сельсавета[3].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Крупскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.