wd wp Пошук:

Лебядзянкаўскі сельсавет

Лебядзя́нкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Лебядзянка.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Прыхабскі сельсавет у складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Прыхабы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бялыніцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 11 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Трылесінскага сельсавета (5 населеных пунктаў: Звязда, Краснае, Свяцілавічы 1-я, Свяцілавічы 2-я, Студзёнка), у склад Вішоўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Лямніца, Малінаўка, Масцішча, Мікалаеўка, Паўлінка і Пральня), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Лебядзянка, сельсавет перайменаваны ў Лебядзянкаўскі[1].

Насельнітва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1137 чалавек[2], з іх 97,8 % — беларусы, 1,5 % — рускія, 0,4 % — украінцы[3].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Бялыніцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Бялыніцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be