wd wp Пошук:

Лежневічы

Ле́жневічы[1] (трансліт.: Liežnievičy, руск.: Лежневичи) — вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Лелюкінскага сельсавета.

Ёсць сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, лясніцтва, магазін, пошта, дом быту. Праз вёску з 1969 года праходзіць аўтатраса «Мінск-Гродна»[2]. Могілкі знаходзяцца амаль у цэнтры вёскі. На могілках ёсць надмагіллі канца 19-га стагоддзя.

Гісторыя

Час заснавання вёскі Лежневічы невядомы. У сярэдзіне XVII ст. сяло ў Дудскім старостве Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У 1665 г. уласнасць Гарбачэўскага, стольніка рэчыцкага, затым Валовіча, Замойскіх, Пацаў і інш. уладальнікаў. У 1789 г. належала Зяньковічам, 15 аселых гаспадарак, каля 6 валок зямлі. У сярэдзіне XIX — пачатку XX ст. вёска ў Лугамавіцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. 61 рэвізская душа, у складзе маёнтка Лугамавічы памешчыцы Мілеўскай. Калі ў вёсцы ў 1960-х праводзілі электрычнае святло, то пры капанні находзілі манеты 19-га стагоддзя расійскія і польскія грошы. Праз вёску праходзіў руска-нямецкі фронт у першай сусветнай вайне (1914-17). Да цяперашняга часу недалёка ад вёскі засталіся траншэі і акопы. У 1921 — 1939 гг. вёска ў Лугамавіцкай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 56 двароў, 265 жыхароў. Падчас знаходжання пад Польшчай дзеці з вёскі навучаліся ў польскай школе пры касцёле. Калі ў 1939-м прышлі саветы, то праз вёску адступалі войскі Арміі Польскай. Шмат зброі было выкінута з моста праз раку каля Лежневіч. 3 12.10.1940 г. вёска (89 двароў, 389 жыхароў) у Лаздунскім сельсавеце, з 16.7.1954 г. цэнтр Лежневіцкага сельсавета Юрацішкаўскага, з 20.1.1960 г. Іўеўскага раёнаў. Дзейнічаў смалакурны завод. У другой сусветнай вайне ў партызанах афіцыйна быў толькі адзін жыхар вёскі. Але шмат хто ўдзельнічаў у партызанскіх атрадах Арміі Краёвай. Дарэчы адна хата ў вёсцы спалена менавіта партызанамі. На франтах Вялікай Айчыннай вайны змагаліся 16 жыхароў, трое з іх загінулі. Пасля вайны савецкай урадзе было адкрытае супраціўленне жыхароў, якія пайшлі ва ўзброеныя атрады Арміі Краёвай. Частка жыхароў была асуджана на вялікія прысуды. Адзін з іх Францішак Буяк, асуджаны быў у 1950-м на 25 гадоў. Калектывізацыя ў пасляваенныя гады была праведзена каля 1952 года. У Лежневічах калгас назвалі «17 верасня»[3]. 22 снежня 1986 года пасля скасавання Лежневіцкага сельсавета вёска ў складзе Лелюкінскага сельсавета[4].

  • Старыя фотаздымкі
  • Здымак з няволі, Францішак Буяк 1954 годЗдымак з няволі, Францішак Буяк 1954 год
  • звяно льняводаў з Лежневічаў 1960 год звяно льняводаў з Лежневічаў 1960 год
  • адзін з класаў школы ў Лежневічах, канец 1960-х гадоўадзін з класаў школы ў Лежневічах, канец 1960-х гадоў

Вядомыя асобы

  • Валерый Францавіч Буяк — нарадзіўся ў Лежневічах, скончыў тут 8 класаў. Вядомы экстрасенс i варажбіт, насчадак сваяго бацькі Францішка, каторы некась варажыў у весцы ўсім жадаючым. Удзельнік Бітвы экстрасенсаў на ТНТ. Таксама журналіст, бізнесмен i пісьменнік.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Архівавана 4 сакавіка 2016. аварыя на трасе каля Лежневіч
  3. Архівавана 20 студзеня 2009. Лежневічы, гісторыя
  4. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 22 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Іўеўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be