wd wp Пошук:

Лежневіцкі сельсавет

Ле́жневіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Лежневічы.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Юрацішкаўскага раёна Маладзечанскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Лаздунскага і Чапунскага сельсаветаў[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. 22 снежня 1986 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Лелюкінскага сельсавета[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 населеных пунктаў: вёскі Вялікая Чапунь, Карэшаняты, Козевічы, Круплі, Лежневічы, Малая Чапунь, Песевічы, Шыльвы, Яськавічы і хутар Мунцавічы.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 22 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.).
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Іўеўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Юрацішкаўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1986 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be