Ленінскі (Буда-Кашалёўскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ленінскі.
Ле́нінскі[1] (трансліт.: Lieninski, руск.: Ленинский) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чабатовіцкага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 19 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 36 км ад Гомеля.
Транспартная сетка
Побач аўтадарога Чабатовічы — Уваравічы. Планоўка складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 годзе ў Чабатовіцкім сельсавеце Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Ленінец», працавала гамарня. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 22 жыхара вёскі. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Чабатовічы» (цэнтр — вёска Чабатовічы).
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 22 гаспадаркі, 37 жыхароў.
Дынаміка
- 1926 год — 16 двароў, 104 жыхара.
- 1959 год — 188 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 22 гаспадаркі, 37 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.