wd wp Пошук:

Лешніца (Пухавіцкі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Лешніца. Ле́шніца[1] (трансліт.: Liešnica, руск.: Лешница) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Голацкага сельсавета.

Геаграфія

Месціцца за 27 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 8 км ад чыгуначнай станцыі Міханавічы на лініі Мінск-Асіповічы.

Гісторыя

Фотаздымак з кнігі — Пухавіцкі раён «Памяць» - МІНСК"БЕЛАРУСЬ" 2003 г.

Пад уладай Расійскай імперыі

У 19 - пач. 20ст. пасяленне было вядома як сяло Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

У 1886 г. бала праваслаўная царква, царкоўнапрыходская школа (адкрыта ў 1883 г.). У 1892 г. для школы пабудаваны будынак з дрэва.

Побач з сялом знаходзіўся аднайменны фальварак і маёнтак.

Паводле перапісу 1917 г. сумежна з сялом знаходзілася ўрочышча Лешніца.

Найноўшы час

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

У 1922 г. працавала школа 1-ай ступені, у якой працавала 2 настаўніка, займалася каля 70 дзяцей, з якіх 15 дзяўчынак.

З 1938 г. вёска.

Пад час Другой сусветнай вайны з 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.

У 1968 г. да вёскі далачыўся пасёлак Лешніца, які на пачатку 20 ст. уяўляў сабою фальварак.

Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Пярэжырскага сельсавета[2].

Насельніцтва

  • 1886 — 50 двароў, 400 жыхароў
  • Пачатак ХХ — 113 двароў, 888 жыхароў. Фальварак Лешніца - 2 двары, 31 жыхар. Маёнтак - 3 двары, 104 жыхара.
  • 1917 — 130 двароў, 826 жыхароў. Маёнтак - 1 двор, 75 жыхароў. Урочышча Лешніца - 1 гаспадарка, 46 жыхароў.
  • 1 студзеня 2002 — 60 двароў, 112 жыхароў

Турыстычная інфармацыя

На паўднёвы ўсход ад вёскі ёсць архіалагічны помнік - селішча.

Страчаная спадчына

  • Царква (? - 1922)

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Літаратура

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be