wd wp Пошук:

Лугавы

Лугавы́[1] (трансліт.: Luhavy, руск.: Луговый; да 4 снежня 1964 года пасёлак імя Сталіна) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чабатовіцкага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 19 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 56 км ад Гомеля.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Планоўка складаецца з кароткай амаль прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай аднабакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснаваны напачатку 1920-х гадоў на былых памешчыцкіх землях перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1929 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. У складзе саўгаса «Чабатовічы» (цэнтр — вёска Чабатовічы). Да 18 студзеня 1965 года пасёлак уваходзіў у склад Смычкоўскага сельсавета[2].

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 9 гаспадарак, 15 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Вілейскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Віцебскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Клімаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Палескага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без геаграфічных каардынат Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be