wd wp Пошук:

Лужкоўскі сельсавет (Шаркаўшчынскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Лужкоўскі сельсавет.

Лужко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Лужкі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Пліскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Верацейскага сельсавета[1]. 21 кастрычніка 1959 года ў склад сельсавета з Сцефанполлеўскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Венсанполле, Красная Гара, Латышы, Лебядзінец, Мамонаўка, Мішальмонты, Пнёва і Саўлукі)[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Мёрскага раёна. 18 сакавіка 1963 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дворнаўскага сельсавета[3]. У 1965 годзе ў склад Залескага сельсавета Глыбоцкага раёна перададзены 22 населеныя пункты (Барысаўка, Беразнянка, Верацеі I, Верацеі II, Гарманава, Емяльянчыкі, Ізабеліна, Ілаўка, Кавалёва, Клінавое, Кузьмічова, Кушлева, Лучайка, Навука, Падорка, Пад’ельцы, Парэчча, Правальнова, Рубашкі, Ткачы, Хлусы, хутар Гарадзец)[4]. З 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе Шаркаўшчынскага раёна. 12 верасня 1966 года ў склад сельсавета ўключаны 21 населены пункт (Барысаўка, Беразнянка, Верацеі I, Верацеі II, Гарадзец, Гарманава, Емяльянчыкі, Ізабеліна, Ілаўка, Кавалёва, Клінавое, Кузьмічова, Кушлева, Лучайка, Навука, Падорка, Пад’ельцы, Парэчча, Правальнова, Рубашкі, Ткачы), якія былі перададзены ў склад адноўленага Шаркаўшчынскага раёна 30 ліпеня 1966 года[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2371 чалавек[6], з іх 93,9 % — беларусы, 3,5 % — рускія, 1,7 % — палякі[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 кастрычніка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 14.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).
  4. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9, 23 студзеня, 10 і 12 лютага 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  5. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 верасня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 31 (1151).
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мёрскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Пліскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Шаркаўшчынскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be