wd wp Пошук:

Луцішча (Крупскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Луцішча.

Луці́шча[1] (трансліт.: Lucišča, руск.: Лутище) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Гісторыя

Назва паходзіць ад тэрміна лут, лута — лыка маладой ліпы. Паводле пісьмовых крыніц вядома з пачатку 18 ст. У 1713 г. належала Чарэскаму маёнтку паноў Сапегаў, 20 двароў. У 1772 г. у закладзе ў Агінскага, 11 двароў, 43 мужчыны, у 1778 г. прададзена Ераніму Пшамыцкаму. У 1883 г. 38 жыхароў, у 1909 г. вёска ў складзе Абчугскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні, 33 двары, 184 жыхары. З 20.08.1924 г. у Смародзінскім сельсавеце Чарэйскага, з 08.07.1931 г. Крупскага раёнаў, з 20.02.1938 г. Мінскай вобласці. У 1930-я гады жыхары вёсак Смародзінка, Луцішча, Кутавец і Шкорнеўка аб’ядналіся ў калгас імя Сталіна. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 32 чалавекі. У 1944 г. калгас адноўлены. З 16.07.1954 г. вёска ў складзе Абчугскага сельсавета. З 1958 г. вёска ў складзе саўгаса «40 год Кастрычніка». З 5 мая 1962 года вёска ў складзе Акцябрскага сельсавета[2]. З 1965 г. вёска ў складзе саўгаса «Слабада», потым — калгаса «Слабада». З 28 ліпеня 1966 года вёска ў складзе Бобрскага сельсавета[3], з 31 сакавіка 1977 года — у складзе Абчугскага сельсавета[4]. На 01.01.1998 г. 14 гаспадарак, 24 жыхары. З 28 мая 2013 года вёска ў складзе Акцябрскага сельсавета[5].

Выбітныя ўраджэнцы і жыхары

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Лю́цішча
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146).
  4. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
  5. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Крупскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be