Лынтупскі сельсавет
Лынту́пскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Лынтупы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Свянцянскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 25 лістапада 1940 года ў складзе Пастаўскага раёна. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 17 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Масляніцкага сельсавета[1], 2 снежня 1959 года — тэрыторыя скасаванага Радуцкага сельсавета[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 14 ліпеня 1967 года ў сувязі з аднясеннем вёскі Лынтупы да катэгорыі гарадскіх пасёлкаў скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Лынтупскаму пассавету[3].
8 красавіка 2004 года Лынтупскі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет, Лынтупскаму сельсавету былі перададзеныя 62 населеныя пункты, якія раней падпарадкоўваліся Лынтупскаму пасялковаму Савету, 15 населеных пунктаў (Апідамы, Бержалаты, Вейсішкі, Выгары, Галышышкі, Гудэлішкі, Жвойрышкі Вялікія, Жвойрышкі Малыя, Палессе, Паташня, Пятруці, Сухарышкі, Трапшышкі, Цырклішкі Вялікія, Шчэрбішкі) скасаванага Палескага сельсавета і 19 населеных пунктаў Камайскага сельсавета (Баяры, Данеўцы, Дуброўшчына, Жыгуны, Лапуны, Лаўцы, Лопуці, Марачы, Міцкяны, Навасёлкі 2, Падвішняк, Папоўцы, Рамейкі, Роскаш, Русакі, Саранчаны, Свіркі, Скарпаўцы, Чырвоны Ручай — у межах сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Блакітныя азёры»)[4]. 25 сакавіка 2022 года скасавана вёска Цырклішкі Вялікія[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (без Лынтуп) — 1147 чалавек[6], з іх 66,0 % — беларусы, 20,4 % — рускія, 11,9 % — палякі[7].
Архіў
Архіўныя дакументы Лынтупскага сельсавета захоўваюцца ў Занальным дзяржаўным архіве горада Глыбокага[8]. Архіў, які ахоплівае 1949-2011 гг., складаецца з пратаколаў сельвыканкамаў, статыстычных справаздач, пратаколаў агульных сходаў грамадзян, бюджэтаў, гаспадарчых кніг, спісаў па розным катэгорыям насельніцтва і інш.
Памер архіва — 1382 старонкі.
Шыфр архіва — BY ЗГАГлб ф. 1155.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
- ↑ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 ліпеня 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 33 (1191).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
- ↑ Решение Поставского районного Совета депутатов от 25 марта 2022 г. № 198 Об упразднении сельских населенных пунктов Поставского района
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Фондавы каталог дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Пастаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Свянцянскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1967 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2004 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Пастаўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.