wd wp Пошук:

Камайскі сельсавет

Кама́йскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Камаі. Тэрыторыя сельсавета складае 27026,19 га.

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гадуцішскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 25 лістапада 1940 года ў складзе Пастаўскага раёна. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Вярэнькаўскага і Пастаўскага сельсаветаў[1]. 3 жніўня 1954 года тэрыторыя скасаванага Пастаўскага сельсавета была далучана да Загацкага сельсавета[2]. 27 красавіка 1957 года ў склад сельсавета з Загацкага сельсавета перададзены вёскі Гуменнікі і Краскі[3]. 2 снежня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Навасёлкаўскага 2-га сельсавета[4]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 17 мая 1985 года ў склад сельсавета з Дварчанскага сельсавета перададзены 13 населеных пунктаў (Аляхнішкі, Барадзіно, Вараноўшчына, Васточная, Дашкі, Дварчаны, Драбышы, Загачча, Мацуты, Падлявонавічы, Рубеж, Рудзі і Шкіралі)[5]. 20 чэрвеня 1988 года да Камайскага сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мулярскага сельсавета (26 населеных пунктаў: вёскі Багдзюны, Варкацішкі, Гадуцішкі, Гражулі, Гэйбавічы, Ёцішкі, Жукішкі, Крукі II, Мантагалішкі, Мільконты, Мірклішкі, Муляры, Мунцавічы, Новагадуцішкі, Оцкавічы, Пустошка, Сакуны, Старчуны, Цалінова, Цябуты, Чарняты, Чычэлі, Юзафінова, Янкішкі, Янковічы і чыгуначны раз’езд Камайка)[6]. 8 красавіка 2004 года са складу сельсавета былі выключаны 19 сельскіх населеных пунктаў (Баяры, Данеўцы, Дуброўшчына, Жыгуны, Лапуны, Лаўцы, Лопуці, Марачы, Міцкяны, Навасёлкі 2, Падвішняк, Папоўцы, Рамейкі, Роскаш, Русакі, Саранчаны, Свіркі, Скарпаўцы, Чырвоны Ручай) у межах сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Блакітныя азёры» (далучаныя да Лынтупскага сельсавета) і ўключаныя ўсе сельскія населеныя пункты скасаванага Мягунскага сельсавета (20 населеных пунктаў: Андрушышкі, Віршалы, Гродзі, Дзяўгуны, Жардэлі, Жарскія, Каралеўцы, Кукляны, Лодасі, Мацковічы, Мягуны, Пуцяцішкі, Пятровічы, Рамашкавічы, Сурвілішкі, Свербляўшчына, Трапшавічы, Фаворкі, Цялятнікі, Шыльва)[7]. 20 чэрвеня 2008 года скасаваны вёскі Бядункі, Ёцішкі, Юзафінопаль і хутары Падаляхнішкі, Пнёва, Свербляўшчына, Шыльва[8]. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Шыркаўскага сельсавета (16 вёсак: Бацвінавічы, Вярэнькі, Ідаліна, Койры, Падаляны, Параскі, Пятроўшчына, Скураты, Труханкі, Фалевічы, Шабаны, Шусціцкія, Юшкаўшчына, Якавічы, Ясева і Яськавічы)[9]. 25 сакавіка 2022 года скасавана вёска Дашкі Малыя[10].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2570 чалавек[11], з іх 74,6 % — беларусы, 15,4 % — рускія, 7,6 % — палякі[12].

Архіў

Архіўныя дакументы Камайскага сельсавета захоўваюцца ў Занальным дзяржаўным архіве горада Глыбокае[13]. Архіў, які ахоплівае 1945—2011 гг., складаецца з пратаколаў сельвыканкамаў, статыстычных справаздач, пратаколаў агульных сходаў грамадзян, бюджэтаў, гаспадарчых кніг, спісаў па розным катэгорыям насельніцтва і інш.

Памер архіва — 1311 старонка.

Шыфр архіва — BY ЗГАГлб ф. 1156.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Постановление Президиума Верховного Совета БССР от 3 августа 1954 г. О внесении изменения и дополнений в указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. «Об объединении сельских советов Молодечненской области» // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17.
  5. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 мая 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 17 (1823).
  6. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 чэрвеня 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 27 (1941).
  7. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  8. Решение Поставского районного Совета депутатов от 20 июня 2008 г. № 80 Об упразднении сельских населенных пунктов Поставского района Архівавана 12 ліпеня 2019.
  9. Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области Архівавана 11 мая 2021.
  10. Решение Поставского районного Совета депутатов от 25 марта 2022 г. № 198 Об упразднении сельских населенных пунктов Поставского района
  11. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  12. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  13. Фондавы каталог дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь Архівавана 24 верасня 2019. (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Пастаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Гадуцішскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Пастаўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be