Лыцавічы
Лы́цавічы[1] (трансліт.: Lycavičy, руск.: Лыцевичи) — аграгарадок у Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Іжскага сельсавета. На 2012 год 182 двары, 497 жыхароў, з іх працаздольных — 347.
Цэнтральная сядзіба ААТ «Чурлёны», кіраўнік Пётр Мікалаевіч Міргалоўскі.
Гісторыя
У 1938 — вёска ў Вішнеўскай вясковай гміне Свянцянскага павета. 74 двары, 383 жыхары.
У 1939 — у складзе Куранецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр Чурлёнскага сельсавета (ад 1959 далучаны да Іжанскага сельскага савета.
У 2003 годзе ў вёсцы было 170 двароў, 538 жыхароў[2]. З 2008 года аграгарадок.
Вядомыя асобы
- Іосіф Міхайлавіч Сцепановіч, беларускі вучоны ў галіне батанікі. Старшыня тэрміналагічнай камісіі Рады Таварыства беларускай мовы[2].
Памятныя мясціны
Культавыя ўстановы
- Капліца ў гонар праведнай Ганны (асвечаная ў 2012 годзе)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Лы́чавічы
- 1 2 С.В.Барыс, А.В.Рогач. Нарачанка і яе берагі // . — Мн.: Выдавец Зміцер Колас, 2013. — С. 373-381. — 712 с. — 99 экз. — ISBN 978-985-6992-37-0.
Літаратура
- С.В.Барыс, А.В.Рогач. Нарачанка і яе берагі // . — Мн.: Выдавец Зміцер Колас, 2013. — С. 373-381. — 712 с. — 99 экз. — ISBN 978-985-6992-37-0.
Спасылкі
- Licewicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom V (Kutowa Wola — Malczyce), 1884. — S. 207 (польск.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лыцавічы
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Вілейскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.