wd wp Пошук:

Іжскі сельсавет

І́жскі сельсавет (да 1970-х Іжанскі) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Іжа.

Геаграфічнае становішча

Размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Вілейскага раёна. Цэнтр сельсавета — аграгарадок Іжа знаходзіцца ў 25 кіламетрах ад райцэнтра горада Вілейка, у 128 кіламетрах ад горада Мінска.

Іжскі сельсавет мяжуе з Нарачанскім, Любанскім сельсаветамі Вілейскага раёна, Занарацкім сельсаветам Мядзельскага раёна і Вішнеўскім сельсаветам Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці.

Найбуйнейшыя населеныя пункты — аграгарадок Іжа (420 чал.), аграгарадок Лыцавічы (503 чал.), в. Каралеўцы (92 чал.), в. Слабада (77 чал.).

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Куранецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 5 ліпеня 1946 года ў складзе Вілейскага раёна. 18 мая 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Чурлонскага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Іжскага сельсавета 30 населеных пунктаў[2].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1447 чалавек[3], з іх 96,6 % — беларусы, 2,6 % — рускія, 0,5 % — украінцы[4]

Дэмаграфія

Усяго насельніцтва (2011 год) у сельсавеце — 1418 чалавек, у тым ліку:

  • Маладзей працаздольнага ўзросту — 191
  • Працаздольнага ўзросту — 748
  • Старэй працаздольнага ўзросту — 479

Колькасць гаспадарак — 693

Склад

Іжскі сельсавет уключае 27 населеных пунктаў:

Вытворчая сфера, паслугі

  • Іжскае лясніцтва ДЛГУ «Вілейскі лясгас»
  • Участак «Іжа, Лыцавічы» ДУП «Вілейская ЖКГ»
  • Участак Вілейскага філіяла ДП «Мінаблпаліва»
  • Пажарна-аварыйна-выратавальны пост № 15, в. Золькі. Кіраўнік — Смаленскі Сяргей Францавіч (2012).
  • ААТ «Чурлёны» (253 работнікі). Агульная плошча сельгасугоддзяў 9106 га, з іх ворыва — 3502 га. Кіраўнік — Міргалоўскі Пётр Мікалаевіч.
  • Фермерская гаспадарка Навасёлка Генадзя Міхайлавіча, в. Баравыя
  • Фермерская гаспадарка Сарокі Вячаслава Пятровіча, в. Лыцавічы
  • Аддзяленне паштовай сувязі, аграгарадок Іжа
  • Аддзяленне паштовай сувязі, аграгарадок Лыцавічы
  • Электравузел сувязі, Іжа. Кіраўнік — Занкавіч Валеры Віктаравіч.

Сацыяльна-культурная сфера

Ахова здароўя, сацыяльнае абслугоўванне

  • Іжская амбулаторыя
  • Іжская бальніца сястрынскага догляду
  • Лыцавіцкі фельчарска-акушэрскі пункт
  • Іжская аптэка

78 чалавек (2012) знаходзяцца на надомным сацыяльным абслугоўванні. Ім аказваюць дапамогу 6 сацыяльных работнікаў.

Адукацыя

  • Чурлёнская сярэдняя школа-сад (в. Лыцавічы)
  • Іжская базавая школа-сад.

Культура

  • Сельскі дом культуры, в. Іжа
  • Сельскі дом культуры, в. Лыцавічы
  • 2 сельскія бібліятэкі

Культавыя ўстановы

Памятныя і цікавыя мясціны

Галерэя

  • Каралеўцы. Помнік у гонар першага згадвання вёскі.Каралеўцы. Помнік у гонар першага згадвання вёскі.
  • Урочышча Біты Лог ля Каралеўцаў. Помнік паўстанцам 1863 года.Урочышча Біты Лог ля Каралеўцаў. Помнік паўстанцам 1863 года.
  • Капліца з Каралеўцаў. Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побытуКапліца з Каралеўцаў. Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту
  • Золькі. Помнік Адаму ГурыновічуЗолькі. Помнік Адаму Гурыновічу
  • Золькі. Сямейная капліца Гурыновічаў на могілках, адноўленая ў 2008 г.Золькі. Сямейная капліца Гурыновічаў на могілках, адноўленая ў 2008 г.
  • Золькі. КамяніцаЗолькі. Камяніца
  • Золькі. КлецьЗолькі. Клець
  • Калодкі. Могілкавая капліцаКалодкі. Могілкавая капліца
  • Спягла. Свята-Успенская царкваСпягла. Свята-Успенская царква
  • Макарычы. Лінейная забудоваМакарычы. Лінейная забудова

Страчаная спадчына

  • Вадзяны млын у вёсцы Іжа і мост праз раку Нарачанка (пачатак 20 стагоддзя, знішчаны ў 1980-х гадах)

  • Капліца ў вёсцы Старадубава (1934-1963)

Драўляная капліца Маці Божай Суцяшэння ў Старадубаве была пабудаваная ў 1934 годзе. У святыні рэгулярна праводзіліся службы, дзеля якіх туды прыязджалі святары з Вішнева. Капліца праіснавала да 1963 года. У гэтым годзе яе разабралі і перавезлі ў цэнтр сельсавета вёску Іжа і зрабілі кухню пры мясцовай бальніцы. Пасля разборкі адкінуты пашкоджаны каплічны крыж падабрала, аднавіла і захавала жыхарка суседняй вёскі Муляры Ядвіга Пастарнак. У 2011 годзе Пастарнак перадала гэты крыж на новую капліцу ў Куранцы.[6]

У 2013 годзе Папа Рымскі Францішак даслаў Ядвізе Пастарнак падзячны ліст. Упершыню такі дакумент быў напісаны Папам па-беларуску.[6]

На месцы капліцы ў Старадубаве вернікі ўсталявалі памятны крыж, асвячэнне яго прайшло 14 чэрвеня 2014 года. Ад гэтага дня мясцовыя жыхары аднавілі тут традыцыйны штогадовы фэст.[7]

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 мая 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 140. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. «Страшныя тайны вёскі Старадубава на Вілейшчыне»(недаступная спасылка) «Рэгіянальная газета»
  6. 1 2 3 Папа напісаў беларускай жанчыне і даслаў першы ў гісторыі Касцёла папскі дакумент на беларускай мове // Сайт catholic.by
  7. Збіральнік спадчыны Франц Млечка: Хачу захаваць памяць Архівавана 7 красавіка 2016. // «Рэгіянальная газета»
  8. 1 2 3 С.В.Барыс, А.В.Рогач. Нарачанка і яе берагі // . — Мн.: Выдавец Зміцер Колас, 2013. — 712 с. — 99 экз. — ISBN 978-985-6992-37-0.
  9. Как живут заслуженные люди (руск.)  // «Советская Белоруссия»
  10. Рогач Анатоль Архівавана 18 чэрвеня 2015. // Рэгіянальная газета

Літаратура

  • С.В.Барыс, А.В.Рогач. Нарачанка і яе берагі // . — Мн.: Выдавец Зміцер Колас, 2013. — С. 323-385. — 712 с. — 99 экз. — ISBN 978-985-6992-37-0.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Вілейскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Вілейскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be