Любкі
Лю́бкі[1] (трансліт.: Liubki, руск.: Любки) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Іжскага сельсавета. На 2012 год 35 двароў, 55 жыхароў.
Гісторыя
У 1561 годзе — сяло, падоранае Жыгімонтам Аўгустам Войстамскай парафіі.
У 1612 ва ўласнасці Станкевічаў. Прададзены Карэйвам.
У 1766 у маёнтку Войстам.
У другой палове 19-га стагоддзя Любкі адносяцца да Рускасельскай грамады.
У 1915—1916 гадах тут размяшчалася салдацкая кухня расійскіх войскаў. Ад неасцярожнага абыходжання з агнём згарэў увесь цэнтр вёскі. Цэнтр адбудоўваць не сталі.
У 1938 — у Войстамскай вясковай гміне.
У 1939 — у складзе Куранецкага раёна Вілейскай вобласці БССР.
У 1950 створаны калгас імя Сталіна, які аб’яднаў 46 сялянскіх гаспадарак[2].
Вядомыя асобы
Памятныя мясціны
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ С.В.Барыс, А.В.Рогач. Нарачанка і яе берагі // . — Мн.: Выдавец Зміцер Колас, 2013. — С. 343. — 712 с. — 99 экз. — ISBN 978-985-6992-37-0.
Літаратура
- С.В.Барыс, А.В.Рогач. Нарачанка і яе берагі // . — Мн.: Выдавец Зміцер Колас, 2013. — С. 56-357. — 712 с. — 99 экз. — ISBN 978-985-6992-37-0.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Любкі
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Вілейскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.