wd wp Пошук:

Любны

Любны — гістарычны раён горада Гомеля. Былая вёска размешчанная на беразе Любенскага возера (былога русла ракі Сож). Умоўнымі межамі вёскі з’яўляюцца вуліцы Быхаўская, Далёкая, Сляпнёва, Леванеўскага, а таксама бераг Любенскага возера.

Любенскае возера і забудова Любенскага мікрараёна

Гісторыя

На плане 1864 года — вёска за некалькі кіламетраў на паўднёвы-захад ад гарадской мяжы. Да вёскі вяла вуліца якую так і называлі «Любенская», якая на карце 1910 года пазначана як вуліца ў вёску Лубны (у арыгінале: «улица въ дер. Лубны»).[1]

У 1926—1931 гадах — вёска ў складзе Давыдаўскага сельсавета Гомельскага раёна. У 1931 годзе вёска Любны увайшла ў гарадскую мяжу Гомеля.

У наш час назву «Любенскі» носіць мікрараён Савецкага раёна Гомеля, які размешчан ля межаў (па іншых звестках — на месцы) былой вёскі Любны. Акрамя Любенскага мікрараёна, сучасная тэрыторыя былой вёскі Любны забудавана 1-2-х павярховымі дамамі.

Археалогія

Асноўны артыкул: Любенскае гарадзішча Непадалёк ад былой вёскі, ва ўрочышчы «Шведская гара» размешчана гарадзішча мілаградскай культуры (VI—III стагоддзі да н.э.). Першапачаткова мысавае гарадзішча (памеры прыкладна 102 на 108 м) было ўмацавана 3 валамі (захаваўся толькі 1).

Гарадзішча вядома з канца XIX стагоддзя. Даследвалася ў 1928 (К. М. Палікарповіч) і ў 1936 гадах (А. М. Ляўданскі і А. Д. Каваленя). Раскопкі праводзілі: у 1926 годзе І. Х. Юшчанка і ў 1977—1978 гадах В. І. Сычоў. Падчас раскопак знойдзена ляпная кераміка, у т.л. гліняная прасліца і грузікі, жалезныя прылады працы, зброя і прадметы быта, бронзавыя ўпрыгожваньні. Знаходкі (на 1990 год) захоўваліся часткова ў інстытуце гісторыі АН Беларусі і Гомельскім краязнаўчым музеі.[2]

  • Гарадзішча «Шведская горка», агульны выгляд
  • Ахоўны знак
  • Схіл гарадзішча
  • Паверхня гарадзішча
  • Прылеглы мікрараён з вяршыні «Шведскай горкі»

Паходжанне назвы

Частка «Луб», «Люб» звычайна сустракаецца ў прывязі да якога-небудзь воднага аб’екта. Сэнсавая значэнне гэтых назваў — нізіна, нізінны луг, невялікае балота, рэчышча ракі.[3]

Зноскі

  1. Гомель. План горада на 1910 год
  2. Гомель. Энцыклапедычны даведнік. 1991 год. ст 289
  3. Гомель. Энцыклапедычны даведнік. 1991 год. ст 290

Літаратура

  • А. Ф. Рогалеў — От Гомиюка до Гомеля (выданне 2)— Гомель: Одобарк, 2006. — 220 с.
  • Гомель. Энциклопедический справочник. — Мн.: БелСэ, 1991. — 527 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Гомельскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be