Людвіноўскі сельсавет
Людвіно́ўскі сельсавет (да 2013 года Касцяне́віцкі) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Людвінова.
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Касцяневіцкі сельсавет у складзе Куранецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Касцяневічы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 5 ліпеня 1946 года ў складзе Вілейскага раёна. 18 мая 1959 года ў склад сельсавета з Рэчкаўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Альшэўцы, Дзеракі, Івашынавічы, Карэкаўцы, Лявонавічы і Рындзевічы)[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 27 снежня 1962 года ў склад сельсавета з Крывіцкага пассавета Мядзельскага раёна перададзены 4 населеныя пункты (Лоцевічы, Навасёлкі, Субачы і Цярэшкі)[2]. 4 красавіка 1973 года ў склад сельсавета з Жарскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Гедзевічы, Добравічы-I, Добравічы-II, Малышкі, Перакалле і Старынкі)[3]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Сцешыцкага сельсавета (9 населеных пунктаў: Бакунькі, Генеральчыкі, Дубраўка, Жары, Замошша, Кумельшчына, Паляны, Сцешыцы, Юдзеўшчына), у склад Рабунскага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (Альшэўцы, Арпа, Асташкава, Валоські, Горная, Гутараўшчына, Ерхі, Івашынавічы, Карэкаўцы, Лявонавічы, Сосенка), сельсавет перайменаваны ў Людвіноўскі[4]. 27 чэрвеня 2013 года цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Касцяневічы ў аграгарадок Людвінова[5].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (37 населеных пунктаў) — 2471 чалавек[6], з іх 95,3 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 0,9 % — украінцы, 0,5 % — палякі[7].
Населеныя пункты
- 1 студзеня 1947 — 20
Гісторыка-культурныя каштоўнасці
- Касцёл Беззаганнага Пачацця Дзевы Марыі ў Касцяневічах[8].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 мая 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
- ↑ Решение Вилейского районного Совета депутатов от 27 июня 2013 г. № 176 О переносе административного центра Людвиновского сельсовета в агрогородок Людвиново Архівавана 20 кастрычніка 2020.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Касцёл у Касцяневічах адзначыць 250 год Архівавана 5 сакавіка 2016. // «Рэгіянальная газета»
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Вілейскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Вілейскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.