wd wp Пошук:

Сцешыцы

Сце́шыцы[1] (трансліт.: Sciešycy) — аграгарадок у Вілейскім раёне Мінскай вобласці, каля ракі Вілія. За 40 кіламетраў на паўночны ўсход ад горада Вілейка, 120 кіламетраў ад Мінска. Уваходзіць у склад Людвіноўскага сельсавета.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Сцешыцкага сельсавета[2].

Гісторыя

Таксама паблізу Сцешыц размяшчалася вёска Спас, дзе ў 1786 годзе пабудаваны касцёл.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) Сцешыцы і Спас апынуліся ў Польшчы, у складзе Віленскага ваяводства.

Падчас 2-й сусветнай вайны Спас быў цалкам знішчаны, па вайне яго былая тэрыторыя ўключана ў склад Сцешыц.

У 1993—1996 гадах пабудаваны новы касцёл Перамянення Пана.

Насельніцтва

  • 359 жыхароў, 134 двары (2002)

Славутасці

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Сце́шыца, ж.
  2. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)

Спасылкі

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Вілейскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be