Лясная (Слаўгарадскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Лясная.
Лясна́я[2] (трансліт.: Liasnaja, руск.: Лесная) — аграгарадок у Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Лапаціцкага сельсавета.
Назва
Назва вёскі паходзіць ад назвы ракі Ляснянкі, цяпер ручай[3][4].
Геаграфія
Лясная размешчана ў 1,5 кіламетрах ад аўтадарогі Магілёў — Слаўгарад (Р71)[3].
Гісторыя
Асноўны артыкул: Бітва пад Лясной (1708)
Згадваецца ў 1675 годзе як вёска ва ўладанні ў Войцеха Серафіновіча[5]. 28 верасня 1708 года падчас Паўночнай вайны паблізу вёскі рускія войскі пад камандаваннем Пятра I разбілі шведскі корпус генерала Адама Левенгаўпта. Тым самым былі сарваныя планы паходу шведскага караля Карла XII на Маскву. Пётр I назваў гэтую перамогу «маці Палтаўскай перамогі». Загінуўшыя былі пахаваныя на вясковых могілках, дзе салдатамі была пабудавана невялікая драўляная Свята-Раства-Багародзіцкую царкву[3].
У 1783 годзе вёска ўваходзіла ў склад маёнтка пана Цеханавецкага Быхаўскага павета Магілёўскай губерні. У 1884 годзе вёска налічвала 41 двор, у тым ліку 2 цяслярных і 6 бондарных двароў, налічвалася 172 жыхара[3].
Землі тут пясчаныя, малаўрадлівыя, у выніку чаго, у час сталыпінскай аграрнай рэформы ў пачатку XX стагоддзя многа жыхароў перасялілася ў Сібір[6].
У 1908 годзе ў азнаменаванне 200-гадовага юбілею перамогі пры Лясной царскі ўрад прыняў рашэнне ўвекавечыць месца гібелі рускіх воінаў. На ахвяраванні грамадзян у вёсцы быў збудаваны помнік у выглядзе скалы, на вяршыні якой размешчаны бронзавы арол, які стаіць на зрынутым шведскім сцягу (скульптар Арцемій Обер(руск.) бел.), таксама быў усталяваны гранітны помнік на брацкай магіле, размешчанай на сельскіх могілках. Адначасова быў закладзены мураваны храм, прататып Пятроўскай драўлянай царквы(руск.) бел.. Храм быў пабудаваны ў псеўдарускім стылі, яго адкрыццё адбылося 12 ліпеня 1912 года ў дзень свята Святога Пятра. Царква дзейнічала да 1930 года, затым будынак быў перададзены на баланс мясцовага калгасу і выкарыстоўвалася як склад[3].
5 кастрычніка 2008 года ў Лясной прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды 300-годдзя бітвы пад Лясной, у якіх удзельнічалі прадстаўнікі Беларусі, Расіі і Швецыі[7][8]. У гэты дзень на тэрыторыі мемарыялу быў закладзены памятны Сад міру і згоды[9].
Насельніцтва
- 2011 год — 398 чалавек
- 2007 год — 133 двары, 317 чалавек[10]
- 1999 год — 376 чалавек
- 1926 год — 563 чалавекі[6]
- 1783 год — 171 чалавек[6]
Інфраструктура
У вёсцы дзейнічаюць крама, паштовае аддзяленне сувязі, АТС, установа культуры «Ляснянскі сельскі дом культуры», бібліятэка-музей, урачэбная амбулаторыя, ДУА «Ляснянскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-пачатковая школа», спартыўны аздараўленчы комплекс, комплексны прыёмны пункт[1].
Славутасці
- Мэмарыяльная капліца пачатку XX стагоддзя. Праект рэстаўрацыі мемарыяльнай капліцы зрабіў беларускі архітэктар Валерый Слюнчанка[11].
- Свята-Петра-Паўлаўская мемарыяльная капліца
- Сад міру і згоды (2008)
Зноскі
- 1 2 3 КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА Архівавана 7 снежня 2013. (руск.)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- 1 2 3 4 5 Агрогородок Лесная / Агрогородки — новая реалия района / Экономика (нявызн.) (недаступная спасылка). Славгородский райисполком. Официальный сайт. Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2015. Праверана 12 кастрычніка 2018.
- ↑ Борисенко Н. С. Могилёвщина — мой любимый Приднепровский край (сборник экскурсий). Части 1-11. — Магілёў: Могилёв. обл. укруп. тип., 2007. — С. 176. — 832 с. — ISBN 978-985-6848-05-9.
- ↑ НГАБ, ф. 1875, воп. 1, спр. 2, с. 717
- 1 2 3 Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелТА, 1999. — С. 573.
- ↑ На Могилевщине отмечают 300-летие знаменитой битвы русских и шведских войск Архівавана 29 лістапада 2014. (руск.)
- ↑ Мірная Лясная: Маці Палтаўскай перамогі — 300 гадоў (руск.)
- ↑ Паўночная вайна ў гісторыі Беларусі Архівавана 11 жніўня 2016.
- ↑ Лясная // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 7, кн. 3. Магілёўская вобласць / У. А. Бадакоў і інш.; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2009. — 542 с. ISBN 978-985-11-0452-5.С. 144
- ↑ Pawet.net № 33 (1236). Да 70-годдзя Валерыя Слюнчанкі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лясная (Слаўгарадскі раён)
- Воінскае пахаванне
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.