Ліпа (Буда-Кашалёўскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ліпа, значэнні.
Лі́па[1] (трансліт.: Lipa, руск.: Липа) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
На поўначы і поўдні мяжуе з лесам.
У сувязі з радыяцыйным забруджваннем пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС частка жыхароў пераселены ў чыстыя месцы.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 18 км на ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 29 км ад Гомеля.
Гідраграфія
Транспартная сетка
Побач шаша Доўск — Гомель. Планоўка складаецца з прамалінейнай вуліцы амаль шыротнай арыентацыі, да якой на ўсходзе пад прамым вуглом далучаецца кароткая прамалінейная вуліца. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XVIII стагоддзя як вёска ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні. У 1799 годзе ў валоданні Дарыя-Дзярналовічаў. З 1840 года працавала сукнавальня. У 1850 годзе побач пракладзена шаша Пецярбург — Кіеў. Мелася паштовая станцыя (у 1870 годзе 5 канёў). У 1880 годзе дзейнічаў хлебазапасны магазін. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: хлебазапасны магазін, 2 вятракі, вадзяны млын, сукнавальня. Побач былі хутары Ліпа і Старая Ліпа. У 1909 годзе — 1170 дзесяцін зямлі, млын, у Дудіцкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні.
Падчас наступлення немцаў у 1918 годзе партызаны разбілі нямецкі атрад, узялі палонных і трафеі. Пасля гэтага карнікі спалілі вёску і расстралялі частку жыхароў вёскі, у ліку якіх былі старыя і дзеці. У 1926 годзе працавалі: хата-чытальня, магазін, паштовае аддзяленне, пачатковая школа. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная Ліпа», працавалі вятрак і гамарня.
З 8 снежня 1926 года па 8 снежня 1966 года цэнтр Ліпскага сельсавета Уваравіцкага, з 17 красавіка 1962 года Буда-Кашалёўскага районаў Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў баях за вызваленне вёскі і суседніх населеных пунктаў загінулі 31 савецкі салдат і 1 партызан (пахаваны ў брацкай магіле на ўсходняй ускраіне), 94 жыхара вёскі загінулі падчас вайны. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад саўгаса «Краснаакцябрскі» (цэнтр — вёска Акцябр).
У 1969 годзе ў вёску перасяліліся жыхары пасёлкаў Ваўкоў і Гарадзец.
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 1 гаспадарка, 1 жыхар.
Дынаміка
- 1886 год — 71 двор, 391 жыхар.
- 1897 год — 126 двароў, 752 жыхара (паводле перапісу).
- 1909 год — 797 жыхароў.
- 1926 год — 114 двароў.
- 1959 год — 461 жыхар (паводле перапісу).
- 2004 год — 1 гаспадарка, 1 жыхар.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.