Малахавецкі сельсавет
Малахаве́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Мірны.
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Малахоўцы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Валахоўскага сельсавета[1]. З 8 красавіка 1957 года сельсавет у складзе Баранавіцкага раёна[2]. У 1964 годзе ў склад сельсавета з Уцёскага сельсавета перададзена вёска Млынок[3]. У 1975 годзе на тэрыторыі сельсавета ўзніклі вёска Прыгарадная і пасёлак Светлы[4]. 16 сакавіка 1987 года цэнтр сельсавета быў перанесены ў пасёлак Мірны. 9 ліпеня 2012 года вёска Узногі была перададзеная ў склад Баранавічаў[5]. 26 чэрвеня 2013 года ў склад сельсавета былі перададзеныя ўсе населеныя пункты — Багушы, Кадычыцы, Навасады, Рагозніца, Уцёс — ліквідаванага Уцёскага сельсавета[6].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3337 чалавек[7], з іх 89,9 % — беларусы, 6,2 % — рускія, 2,0 % — палякі, 1,1 % — украінцы[8].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ МАЛАХОЎЦЫ // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. С. 59
- ↑ Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 14 ліпеня і 1 жніўня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 29 верасня 1975 г. № 116-IX Аб найменаванні населеных пунктаў, якія ўзніклі на тэрыторыі Велікалуцкага і Малахавецкага сельсаветаў Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 28 (1474)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 9 июля 2012 г. № 306 О некоторых вопросах административно-территориального устройства г. Барановичи и Барановичского района Архівавана 18 жніўня 2016.
- ↑ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 286(руск.) . Праверана 22 снежня 2018.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты Баранавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Навамышскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Баранавіцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.