Малахоўцы
Малахо́ўцы[1] (трансліт.: Malachoŭcy, руск.: Малаховцы) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Малахавецкага сельсавета. Размешчана за 14 км на поўдзень ад Баранавічаў, за З км ад аўтадарогі Баранавічы — Уцёс, на р. Мышанка. Насельніцтва 151 жыхар, 80 гаспадарак (2005).
Гісторыя
У 1885 годзе ў Ястрамбельскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічаці млын, царква. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы дзейнічаў вадзяны млын. Асноўным заняткам насельніцтва былі земляробства і жывёлагадоўля. Існавалі таксама промыслы: возніцтва, ткацтва, прадзенне, сплаў лесу і іншыя.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Ястрамбельскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 36 вяскоўцаў.
Інфраструктура
Дзейнічаюць ветэрынарны ўчастак, рамонтна-механічныя майстэрні, сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі, магазін.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе:
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 151 жыхар, 80 гаспадарак.
Славутасці
- Свята-Мікалаеўская царква 1920-я гг.
Вядомыя асобы
- І. К. Кабушкін — Герой Савецкага Саюза.
- Алесь Жамойцін — беларускі паэт.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Баранавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.