wd wp Пошук:

Малая Сляпянка

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сляпянка. Мала́я Сляпя́нка — колішняя вёска на левым беразе Слепні, з 1959 года ў складзе Мінска.

Гісторыя

Малая Сляпянка на малюнку Часлава Манюшкі. 1846 г.

У XIX стагоддзі валоданне Ваньковічаў. Пасля Мельхіёра Ваньковіча (1775—1842) валоданне перайшло Валенцію. У Малой Сляпянцы Валенцій меў сядзібу з майстэрняй, дзе плённа працаваў. Пасля смерці Валенція маёнтак Малая Сляпянка перайшоў яго сыну Яну Эдварду. За ўдзел Яна Эдварда ў паўстанні 1863—1864 гадоў маёнтак быў канфіскаваны расійскімі ўладамі на карысць дзяржавы, Ян Эдвард іміграваў. Пазней маёнткам валодаў Шмідт.

У 1917 годзе вёска Сеніцкай воласці Мінскага павета Мінскай губерні; 45 двароў, 249 жыхароў. Побач аднайменны маёнтак (53 жыхары). У сакавіку 1931 года ў вёсцы прайшоў I і адзіны з’езд Камуністычнага саюза моладзі Заходняй Беларусі. З 1934 года ў Прыгарадным сельсавеце, Менскі раён, цэнтр саўгаса імя Аляксандра Чарвякова (з 1937 года саўгас «Малая Сляпянка»). У 1959 годзе ўвайшла ў межы горада Мінска, Партызанскі раён[1].

Сядзіба месцілася ў раёне сучаснай Гарадской бальніцы № 6, вёска — у раёне шматпавярховай забудовы вуліц Мендзялеева і Уральскай, паліклінікі № 14 і гімназіі № 5. Былая вясковая забудова атрымала назвы Першы і Другі завулак Мендзялеева, але неўзабаве была знесеная[2].

У канцы 2014 года Камісія па найменні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых складовых частак горада Мінска прапанавала назву «Малая Сляпянка» для праектуемай станцыі чацвёртай лініі мінскага метрапалітэна. Аднак у 2016 годзе ўладамі была зацверджаная назва Станцыя метро Сляпянка, што можа выклікаць блытаніну з мікрараёнам Вялікая Сляпянка[3].

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. Минск : энциклопедический справочник, 1983, с. 224
  2. Сацукевіч І. І., с. 3
  3. Столичные власти определились с названиями станций третьей и четвертой линий метро(руск.)  (недаступная спасылка). tut.by (30 ліпеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2016. Праверана 1 чэрвеня 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Мінска Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Мінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be