Малыя Шчытнікі
Малы́я Шчы́тнікі[1] (трансліт.: Malyja Ščytniki, руск.: Малые Щитники) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лышчыцкага сельсавета. Размешчаны за 23 кіламетры на поўнач ад Брэста, 2,5 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы.
Гісторыя
Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 16 стагоддзя як шляхецкая ўласнасць у Берасцейскім павеце ВКЛ. У 1566 годзе ў Берасцейскім старостве, належала зямянам Гарнастаевым. У 1742 годзе ў прысядзібным парку пабудаваны з цэглы невялікі касцёл.
У 19 стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1821 годзе пан Ф.Паніхвіцкі сумесна з мясцовым святаром А.Будзіловічам пабудаваў мураваную праваслаўную царкву з драўлянай званіцай. У 1886 годзе сяло, цэнтр маёнтка Шчытнікі; 96 мужчын, 102 жанчыны. У 1890 годзе маёнтак належаў пані В.Дхумоўскай, якая мела, якая мела 437 дзесяцін зямлі.
У 1905 годзе вёска (78 жыхароў) у Лышчыцкай воласці. Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польшчы, Лышчыцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі на фронце 10 жыхароў.
Насельніцтва
- 63 гаспадаркі, 134 жыхары (2005)
- 31 двор, 137 жыхароў (1921)
- 47 двароў, 235 жыхароў (1941)
- 234 жыхары (1959)
- 163 жыхары (1970)
- 63 гаспадаркі, 116 жыхароў (1997)
Славутасці
- За 1 кіламетр на паўночны захад ад вёскі, ва ўрочышчы Кірганы, знаходзіцца археалагічны помнік — курганны могільнік (мясцовая назва: Шведскія магілы).
- Свята-Пакроўская царква.
- Сядзіба Тукалаў (XIX ст.)
- мемарыяльны камень Казіміру Лышчынскаму.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Малыя Шчытнікі
- Малыя Шчытнікі на сайце Radzima.org
- [ Малыя Шчытнікі] на сайце Глобус Беларусі (руск.)
Катэгорыя·Населеныя пункты Брэсцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.