Маракайба (горад)
Марака́йба (ісп.: Maracaibo) — горад на паўночным захадзе Венесуэлы, сталіца штата Сулія.
Насельніцтва — 1,2 млн чал. (2001), другі паводле колькасці насельніцтва (пасля Каракаса) горад краіны.
Горад размешчаны на заходнім беразе вузкага праліва, што злучае Венесуэльскі заліў Карыбскага мора з возерам Маракайба.
Марскі порт. З супрацьлеглым берагам праліва злучаны мостам.
Гісторыя
Заснаваны ў 1529 годзе нямецкімі каланістамі як Ной-Нюрнберг (ням.: Neu Nürnberg, «Новы Нюрнберг»), але неўзабаве пакінуты. Паўторна заснаваны 20 студзеня 1571 года капітанам Алонса Пачэка пад назвай Нуэва-Самора (Nueva Zamora), па заканчэнні трохгадовых войнаў з мясцовымі індзейцамі Сапарас, Кірыкірыс, Алілес і Тоас. Да XVII стагоддзя — важны каланіяльны порт, пасля некалькіх нападаў піратаў страціў сваё значэнне. Пасля адкрыцця радовішчаў нафты ў 1917 годзе горад пачаў актыўна развівацца.
Эканоміка
Найбуйнейшы ў Венесуэле нафтаперапрацоўчы цэнтр, нафтаналіўны порт. Вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, тэкстылю і харчовых тавараў.
Гарады-пабрацімы
- Ісфахан, Іран[1]
- Баранкілья, Калумбія[1]
- Брэмен, Германія[1]
- Гвадалахара, Мексіка[1]
- Гуаякіль, Эквадор[1]
- Дурбан, ПАР[1]
- Жырардо[d], Венесуэла[1]
- Калі[d], Калумбія[1]
- Кампінас, Бразілія[1]
- Кфар-Сава[d], Ізраіль
- Мабіл, ЗША[1]
- Мантэрэй, Мексіка[1]
- Маямі, ЗША[1]
- Мехіка, Мексіка
- Новы Арлеан, ЗША (1998)[2][1]
- Плаешці, Румынія[1]
- Рыяача[d], Калумбія[1]
- / Сан-Хуан, ЗША / Пуэрта-Рыка
- Сант’яга-дэ-Куба, Куба
- Тайнань, Тайвань[1]
- Тайчжун[d], Тайвань[1]
- акруга Ганалулу[d], ЗША
Зноскі
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 https://www.municipio.co.ve/municipio-maracaibo.html
- ↑ https://nola.gov/mayor/news/archive/2018/20180105-pr-mayor-landrieu,-orleans,-france-mayor/
Літаратура
- Маракайба // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — С. 103. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8.
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.