Маргавіца
Маргаві́ца[1] (трансліт.: Marhavica, руск.: Морговица) — вёска ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бягомльскага сельсавета. Фактычна з’яўляецца часткай Бягомля.
Славутасці
- Курганны могільнік перыяду ранняга Сярэднявечча.
- Помнік на магіле ахвяр фашызму. Тут пахавана каля 70 мірных жыхароў, якіх 31 мая 1943 года ў час карнай аперацыі «Котбус» гітлераўцы спалілі жывымі ў Бягомлі. Сярод іх былі жыхары в. Бабцы. У 1955 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
- Стэла на магіле Перавяслава, савецкага пагранічніка, які загінуў у ліпені 1939 года пры ахове дзяржаўнай граніцы, пастаўлена ў 1979 годзе.
- Стэла на магіле Чагіра, савецкага пагранічніка, які загінуў у ліпені 1939 года пры ахове дзяржаўнай граніцы, пастаўлена ў 1979 годзе.
- Стэла на магіле Фёдара Аўксенцьевіча Буланды, удзельніка Бягомльскай падпольнай партыйна-камсамольскай арганізацыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, расстралянага ў чэрвені 1942 года нямецка-фашысцкімі захопнікамі, пастаўлена ў 1979 годзе.
- Стэла на магіле Уладзіміра Васілевіча Таракана, удзельніка Бягомльскай падпольнай партыйна-камсамольскай арганізацыі, які ў 1942 годзе быў арыштаваны і расстраляны гітлераўцамі, пастаўлена ў 1979 годзе.
- Помнік на брацкай магіле, дзе пахаваны 3 партызаны, якія загінулі ў чэрвені 1943 года ў баі. У 1979 годзе на магіле пастаўлена стэла.
Вядомыя асобы
- Алесь Ставер (1929—1995) — беларускі паэт, празаік, драматург.
- Юрась Свірка (1933—2010) — беларускі паэт.
Галерэя
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Маргавіца
- Афіцыйны сайт Докшыцкага райвыканкама
- Партал нашага края:Докшыцы (навінкі, фотаздымкі, блогі) Архівавана 3 мая 2009.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Докшыцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.