wd wp Пошук:

Мартулі

Мартулі́[1] (трансліт.: Martuli, руск.: Мартули) — вёска ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Валкоўскага сельсавета.

Да 20 мая 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Струцкага сельсавета[2].

Геаграфія

Знаходзіцца за 37 км на ўсход ад Паставаў, за 10 км на паўднёвы ўсход ад Дунілавіч.

Гісторыя

У 1921—1945 гадах вёска ў складзе гміны Валкалата Дзісенскага павета Віленскага ваяводства.

Насельніцтва

  • 1921 год — 53 жыхары, 10 двароў[3].
  • 1931 год — 46 жыхароў, 12 двароў[4].

Этымалогiя назвы

Назва паходзіць ад прозвішча Мартуль, якое ўтварылася ад кананічнага хрысціянскага імя Марцін (Мартын)[5].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  3. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 37.
  4. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 43
  5. Газета Пастаўскі край(недаступная спасылка) (Газета Пастаўскі край)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Пастаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be