Маслёнка (Крупскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Маслёнка. Маслёнка[1] (трансліт.: Maslionka, руск.: Маслёнка) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крупскага сельсавета.
Гісторыя
Вядома з другой паловы XVIII ст. У 1775 г. 7 двароў, уласнасць пана Замбржыцкага. У 1873 г. ў вёсцы 27 мужчын, у 1897 г. 25 двароў, 135 жыхароў, у 1909 г. ў складзе Бобрскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні, 12 двароў, 97 жыхароў. З 20 жніўня 1924 г. вёска Крупскага сельсавета Барысаўскай акругі, з 18 чэрвеня 1927 г. Аршанскай акругі, з 26 ліпеня 1930 г. Крупскага раёна, з 1938 г. ў Мінскай вобласці. У 1928 г. ў вёсцы створана таварыства па сумеснай апрацоўцы зямлі пад назвай «Атраднае». У 1931 г. вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас «Чырвоны герой». У 1941 г. ў вёсцы 77 двароў, 304 жыхары. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 25 чалавек, знішчана 5 мірных жыхароў. Вёска вызвалена 28 чэрвеня 1944 г. 18-й танкавай брыгадай. У 1944 г. калгас адноўлены, з 1950 г. вёска ў складзе ўзбуйненага калгаса «Ленінец», з 1951 г. — калгаса імя Леніна, 12 лістапада 1966 г. да вёскі далучаны хутар Гапонавічы. На 1 студзеня 1998 г. 69 гаспадарак 122 жыхары. Крама, ферма буйной рагатай жывёлы і свінагадоўчая.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Крупскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.