wd wp Пошук:

Мачулішча (Буда-Кашалёўскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Мачулішча.

Мачу́лішча[1] (трансліт.: Mačulišča, руск.: Мочулище) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 7 км на ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 43 км ад Гомеля.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарогам, якія адыходзяць ад Буда-Кашалёва. Планоўка складаецца з ледзь выгнутай, кароткай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з другой паловы XIX стагоддзя як засценак у Кашалёўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні.

У 1925 годзе ў Дуравіцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. Побач быў аднайменны хутар. У 1929 годзе арганізаваны калгас імя М. І. Калініна, працавала гамарня. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 10 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Дуравіцкі» (цэнтр — вёска Дуравічы). Працавалі клуб і бібліятэка.

Да 16 снежня 2009 года ў Дуравіцкім сельсавеце[2].

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 13 гаспадарак, 32 жыхара.

Дынаміка

  • 1897 год — 1 двор, 8 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1925 год — 25 двароў; у аднайменнай сялібе — 9 двароў.
  • 1959 год — 162 жыхара (паводле перапісу).
  • 2004 год — 13 гаспадарак, 32 жыхара.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Решение Гомельского облсовета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 «Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области»(недаступная спасылка)

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be