Мохначы (Смаленская вобласць)
У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл. Мохначы. Мохначы (руск.: Мохначи) — вёска ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Любавіцкага сельскага паселішча. Насельніцтва — 7 жыхароў (2007).
Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 21 км на паўднёвы захад ад Рудні, за 9 км на поўнач ад аўтадарогі M1, на беразе ракі Альшанка. За 11 км на паўднёвы ўсход ад вёскі размешчана чыгуначная станцыя Красное на лініі Масква — Мінск.
Гісторыя
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў кастрычніку 1943 года.[1]
Вядомыя асобы
У вёсцы нарадзіўся і жыў поўны кавалер ордэна Славы Пётр Вараб’ёў.
Зноскі
- ↑ Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.
Катэгорыя·Населеныя пункты Руднянскага раёна (Смаленская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.