wd wp Пошук:

Моўчадзь (вёска)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. рака Моўчадзь.

Мо́ўчадзь[1] (трансліт.: Moŭčadź, руск.: Молчадь) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, на рацэ Моўчадзь. Уваходзіць у склад Маўчадскага сельсавета. Знаходзіцца за 33 км на паўночны захад ад Баранавічаў; на аўтамабільнай дарозе Баранавічы — Дзятлава Р108 [2]. Чыгуначная станцыя на лініі Баранавічы — Ліда (не займаецца прыёмам-адпраўкай грузаў, найбліжэйшая грузавая станцыя Міцкевічы). Насельніцтва 950 жыхароў, 330 гаспадарак (2005).

Назва

Адносна паходжання назвы існуе паданне, што калісьці на тутэйшы край напалі ворагі. Яны рабавалі і спусташалі паселішчы, здзекваліся над насельніцтвам. Але на месцы сучаснай в. Моўчадзь іх разбілі, і яны былі вымушаны адступаць праз дрыгвяністае, гнілое балота. Ворагі, не ведаючы броду, з крыкам пачалі тапіцца. Калі іх крыкі сціхлі, то пераможцы ад радасці гаварылі: «Маўчаць! Маўчаць!». З таго часу балота і паселішча, якое было заснавана побач, сталі называць Моўчадзь[3].

Рака Моўчадзь у вёсцы

На думку вучоных, сваё імя вёска атрымала ад назвы р. Моўчадзь[3], якая мае балцкае паходжанне, або ўтварылася ад асабістага імя[4].

Гісторыя

Упершыню Моўчадзь згадваецца ў 1-й пал. XV ст., калі тут заснавалі касцёл Найсв. Тройцы. З 1486 у пісьмовых крыніцах паселішча значыцца як мястэчка Слонімскага павета, уладанне вялікіх князёў.

У Трынаццацігадовую вайну (16541667) у 1654 Моўчадзь спалілі маскоўскія захопнікі. З гэтай прычыны ўлады Рэчы Паспалітай вызвалілі яе ад усіх падаткаў на 4 гады. У 1660-я мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Халецкіх, у 17161770 — Юдзіцкіх, пазней — Тызенгаўзаў. У 1807 г. уладальнікам мястэчка з’яўляецца памешчык Валовіч, у 1840 г. - Булгак.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Моўчадзь апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Слонімскім павеце. У 1860-я ў мястэчку было 127 двароў, касцёл Найсв. Тройцы (ліквідаваны расійскімі ўладамі ў 1867) царква, капліца, 2 яўрэйскія малітоўныя дамы, 4 кірмашы. У 1862 годзе тут было адчынена народнае вучылішча. У 1879 адбыўся вялікі пажар, які знішчыў большую частку пабудоў. У 1884 годзе побач з мястэчкам была пракладзена чыгунка. Станам на 1886 тут было 45 двароў 2 царквы, 3 сінагогі, бровар, чыгуначная станцыя, народнае вучылішча, базар у нядзелі, 4 кірмашы. Мясцовы праваслаўны прыход налічваў каля 2,5 тыс. вернікаў[3].

Найноўшы час

У 1901 годзе ў народным вучылішчы навучалася 128 хлопчыкаў і дзяўчынак[3].

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Моўчадзь апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Люшнеўскай воласці Слонімскага павета[3], з 1926 — Баранавіцкага павета.

З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне[3]. Статус паселішча панізілі да вёскі.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 9 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія загубілі тут 3,6 тыс. мірных жыхароў. На франтах вайны загінулі 8 вяскоўцаў[3].

Пасля вайны да Моўчадзі далучаны в. Самкі і колішні маёнтак Сунгалоўшчына[3].

  • Мястэчка на старых здымках
  • ПанарамаПанарама
  • КасцёлКасцёл
  • ЦаркваЦарква
  • СтанцыяСтанцыя

Насельніцтва

Інфраструктура

У Моўчадзі працуюць выканкам сельсавета, калгасная сядзіба, рамонтна-механічныя майстэрні, Дом быту, ветэрынарны ўчастак, сталовая, аддзяленне сувязі, бібліятэка, школа-інтэрнат, сярэдняя школа (пры школе працуе з 1967 гісторыка-краязнаўчы музей), 4 магазіны.

Вуліцы

Афіцыйная назваГістарычная назва
Піянерская вуліцаКасцёльная вуліца

Славутасці

У цэнтры
Шэраговая забудова

Страчаная спадчына

  • Касцёл Найсв. Тройцы

Галерэя

  • Краявіды Моўчадзі
  • Помнік землякамПомнік землякам
  • ЦаркваЦарква
  • МлынМлын
  • Мураваны домМураваны дом
  • Могілкі яўрэйскіяМогілкі яўрэйскія

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 2 августа 1993 г. N 516 (СП Республики Беларусь, 1993 г., N 22, ст. 426) «Об утверждении перечня автомобильных дорог республиканского значения и единого порядка ўстановления километража, нумерации автомобильных дорог общего пользования»
  3. 1 2 3 4 5 6 7 8 Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
  4. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 240.
  5. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 414.
  6. Валерый Шаблюк, Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта. Моўчадзь // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 221.
  7. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część I — Województwo Nowogródzkie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923
  8. Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku. — Lwów: Książnica-Atlas, 1933
  9. Валерый Шаблюк, Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта. Моўчадзь // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 222.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Баранавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be