Мсціслаўскі раён
Мсціслаўскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Мсціслаў. Утвораны ў 1924 г.
Геаграфія
Плошча 1300 км². Мсціслаўскі раён размешчаны ў межах Аршанска-Магілёўскай раўніны. Тэрыторыя раёна размешчана ў межах Горацка-Мсціслаўскай узвышанай раўніны. Паверхня плоскахвалістая, 79 % яе на вышыні 180—200 м. Найвышэйшы пункт — 239 м. Агульны нахіл з поўначы на поўдзень. Пашыраны яры і суфазійныя западзіны.
Карысныя выкапні: торф, гліны і суглінкі, пясчана-друзавы матэрыял, будаўнічыя пяскі, цэментавыя суглінкі; сустракаюцца радовішчы сапрапелю, фасфарытаў, мелу.
Клімат Мсціслаўшчыны ўмерана-кантынентальны, вільготны. Сярэдняя тэмпература студзеня — −8,1 градусаў, ліпеня — +18 градусаў. Ападкаў — 602 мм за год. Вегетацыйны перыяд — 185 дзён.
Асноўныя рэкі — Сож з прытокамі, Віхра, Чорная Натапа, Малатоўка, Волчас, Кашанка (прыток Проні), Рамясцвянка (прыток Быстрай). Іншыя рэкі: Дамалка.
Лясістасць складае 17 %. Большасць лясоў знаходзіцца ў заходняй і паўднёвай частках раёна. Плошча балот — 70 км².
Гісторыя
Раён утвораны 17 ліпеня 1924 г.
Вядомыя землякi i жыхары
- Іван Кірылавіч Вальваценка — Герой Савецкага Саюза.
- Максім Гарэцкі (1893, в. Малая Багацькаўка — 1938) — пісьменнік, дзеяч беларускага адраджэння.
- Лявон Вітан-Дубейкаўскі (1869—1940) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, паэт, інжынер-будаўнік, архітэктар.
- Васіль Мікалаевіч Еўцыхевіч (1911—1980) — вучоны-географ і педагог. Нарадзіўся ў вёсцы Свяцілаўка[4].
- Васіль Пракопавіч Жураўлёў — беларускі крытык і літаратуразнавец.
- Павел Антонавіч Левановіч — беларускі празаік, публіцыст.
- Аляксандр Іосіфавіч Падлужны — беларускі мовазнавец, Акадэмік НАНБ.
- Ганна Іосіфаваўна Сапрыка — беларуская пісьменніца, перакладчык.
- Вольга Пракопаўна Уласенка — Герой Сацыялістычнай Працы.
- Міхаіл Аляксандравіч Уласенка (1937, в. Юшкавічы) — беларускі пісьменнік.
- Георгій Фёдаравіч Юрчанка — беларускі паэт-сатырык.
Дэмаграфія
Насельніцтва раёна складае 28,5 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах пражываюць каля 12 тыс. Усяго акрамя Мсціслава налічваецца 168 населеных пунктаў. У 1995 годзе насельніцтва раёна складала 33,2 тыс. чалавек[5].
Транспарт
Праз раён праходзяць: чыгунка лініі Орша — Крычаў, аўтадарогі на Магілёў, Крычаў, Горкі, Смаленск.
Старшыні Мсціслаўскага райвыканкама
- студзень 2017 — 15 кастрычніка 2019 — Аляксандр Іванавіч Пракопаў
- з 15 кастрычніка 2019 — Дзмітрый Леанідавіч Пімашэнка
Зноскі
- 1 2 3 Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 269.
- ↑ Беларусь, 1995
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8.
- Мсціслаўскі раён // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 501—502. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
- Мсціслаўскі раённы выканаўчы камітэт (руск.)
- Мсціслаўскі раён на сайце Магілёўскага аблвыканкаму(недаступная спасылка) (руск.)
- Рэгіянальны інфармацыйны партал horki.info
- Карты і агульныя звесткі на emaps-online
- Славутыя мясціны на партале globustut.by
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Мсціслаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Мсціслаўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мсціслаўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Расненскага раёна Катэгорыя·Раёны Магілёўскай вобласці Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2012 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2017 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1963 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Мсціслаўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.