wd wp Пошук:

Муравей

Мураве́й[1] (трансліт.: Muraviej, руск.: Муравей) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Патапаўскага сельсавета.

Мяжуе з лесам.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 9 км на паўночны захад ад Буда-Кашалёва, 57 км ад Гомеля, 2 км ад чыгуначнай станцыі Шарыбаўка (на лініі Жлобін — Гомель).

Гідраграфія

На ўсходзе меліярацыйныя каналы.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Планоўка складаецца з ледзь скрыўленай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, якая на поўначы раздвойваецца. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомы XX стагоддзя. Найболей актыўная забудова даводзіцца на 1920-я гады. У 1929 годзе жыхары мястэчка ўступілі ў калгас, 10 жыхароў загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У 1959 годзе ў складзе гаспадаркі Буда-Кашалёўскага аграрна-тэхнічнага каледжа (цэнтр — горад Буда-Кашалёва).

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 25 гаспадарак, 39 жыхароў.

Дынаміка

  • 1959 год — 326 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 25 гаспадарак, 39 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Калінкавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Клінцоўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без геаграфічных каардынат Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be