Мурсія (горад)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Мурсія, значэнні.
Мурсія (ісп.: Murcia) — горад на паўднёвым усходзе Іспаніі, сталіца і самы буйны горад аўтаномнай супольнасці Мурсія, сёмы паводле колькасці насельніцтва горад у краіне. Мурсія размешчана на рацэ Рыа-Сегура, на паўднёвым усходзе Пірэнейскага паўвострава, мае мяккі клімат з гарачым летам, мяккай зімой, адносна малой колькасцю ападкаў. Мурсія была заснавана эмірам Кордавы Абд ар-Рахманам II у 825 годзе і сёння шырока вядома як курортны і ўніверсітэцкі горад.
Клімат
Мурсію называюць «гарачай патэльняй Іспаніі», яна акружаная гарамі і цыркуляцыя паветра вельмі слабая. Таму клімат Мурсіі характарызуецца прымаўкай: «seis meses de invierno y seis meses de infierno» («шэсць месяцаў зімы і шэсць месяцаў пекла»)
Гісторыя
Горад на месцы, дзе цяпер размешчана Мурсія, быў заснаваны кордаўскім эмірам Абд ар-Рахманам II у 825 годзе. Паводле планіроўнікі горад меў шырокую сетку арашальных каналаў з Сегуры, наяўнасць якой прывяла да пашырэння аграрнага сектару. У XII стагоддзі географ аль-Ідрысі апісаў Мурсію як густанаселены і добра ўмацаваны горад. Пасля распаду халіфату ў 1031 годзе Мурсія трапіла ў рукі кіраўнікоў, якія панавалі ў Альмерыі, Таледа і Севільі. Пасля распаду Альмаравідскай дзяржавы Мухамад ібн Марданіш зрабіў горад сталіцай незалежнага каралеўства. У гэты перыяд Мурсія стала квітнеючым горадам, знакамітым керамічнымі вырабамі, якія экспартаваліся ў Італію. Таксама ў Мурсіі развіваліся шоўкавая і папяровая вытворчасці, першая ў Еўропе. Багаслоў Ібн Арабі і паэт Ібн аль-Джынан былі народжаныя ў Мурсіі ў гэты перыяд.
У 1172 годзе Мурсія трапіла ва ўладу Альмахадаў і з 1223 па 1243 гады была сталіцай незалежнага каралеўства. Паводле Алькараскага дагавора 1243 года Альфонса X прызначыў Мурсію пратэктаратам, атрымаўшы выхад у Міжземнае мора. Мурсія ў сваю чаргу атрымала абарону ад Гранады і Арагона. Аднак горад быў хутка захоплены хрысціянамі, якія жадалі ўладкавацца ў месцы, дзе новая хрысціянская культура здолела бы выцесніць мусульман. Гэтак паўстала каралеўства Мурсія. З гэтай прычыны ў 1264—1266 гадах у горадзе ўспыхнула паўстанне. У 1296 годзе кароль Арагона Хаймэ II захапіў горад і ў 1304 годзе Мурсія канчаткова ўвайшла ў склад Кастыльскай кароны.
Славутасці
Галоўнай славутасцю горада з’яўляецца Мурсійскі сабор, які спалучае ў сабе мноства архітэктурных стыляў. Асноўная пабудова ставіцца да 1394—1465 гадоў і выканана ў стылі іспанскай готыкі. Званіца была пабудавана ў тры этапы. Ніжнія два ўзроўні былі пабудаваны ў сярэдзіне XVI стагоддзя ў стылі Рэнесанс, трэці ўяўляе сабой змяшанне барока, ракако і неакласіцызму. Галоўны фасад, выкананы ў XVIII стагоддзі, з’яўляецца шэдэўрам іспанскага барока.
Гарады-пабрацімы
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мурсія (горад)
- Афіцыйны турыстычны сайт горада
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Муніцыпалітэты аўтаномнай супольнасці Мурсія
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.