wd wp Пошук:

Мёрскі сельсавет

Мё́́рскі сельсаветадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Мёры (не ўваходзіць у склад сельсавета).

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мёрскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Мёры. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 7 жніўня 1957 года вёска Мёры набыла статус гарадскога пасёлка, сельсавет скасаваны.

8 красавіка 2004 года Мёрскі сельсавет утвораны зноў, у яго склад увайшлі населеныя пункты скасаваных Дварнасельскага (27 населеных пунктаў: Беларуская, Блажкі, Вазаўнікі, Вязаўцы, Гір’яты, Дворнае Сяло, Жугераўшчына, Загор’е, Калганова, Канахі, Картавыя, Крыштулі, Мёркі 2, Наталіна, Падгайцы, Пад’ельцы, Пестуны, Плейкі, Ракавыя, Свярдлы, Селішча, Станулева, Стафанова, Сухія, Цілеўцы, Чахоўшчына і Юнцы) і Чэраскага (37 населеных пунктаў: Амбросенкі, Басяныя, Варанькі, Вільнова, Вялікая Глінаўка, Вялікая Кавалеўшчына, Гараўцы, Грэцкія, Дзянісова, Дульскія, Застарынцы, Захарні, Казлы, Кручкі, Кучняры, Ліпаўка, Літоўчыкі, Малая Глінаўка, Малая Кавалеўшчына, Маляўкі, Масеўцы, Мацюкі, Мнюхі, Новае Сяло, Новыя Крукі, Палякі, Пацеенкі, Пціцкія, Сілава, Слаўшчызна, Старыя Крукі, Сухавержжа, Сушкі, Татары, Франопаль, Чарасы і Якубаўшчына) сельсаветаў[1].

15 чэрвеня 2011 года ліквідаваныя вёска Вязаўцы і хутар Застарынцы[2].

Геаграфія

Міёрскі сельсавет знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Мёрскага раёна. Сельсавет выцягнуты з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. На поўначы сельсавет мяжуе з Павяцкім і Узмёнскім сельсаветамі, на ўсходзе — з Туркоўскім сельсаветам і балотам Ельня, на поўдні — з Новапагосцкім сельсаветам, на захадзе — з Перабродскім сельсаветам.

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2223 чалавекі[3], з іх 95,1 % — беларусы, 2,7 % — рускія, 0,9 % — украінцы, 0,6 % — палякі[4].

Населеныя пункты

  • 1 студзеня 1947 — 13

Зноскі

  1. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  2. Решение Миорского районного Совета депутатов от 15 июня 2011 г. № 64 Об упразднении сельских населенных пунктов Архівавана 14 чэрвеня 2021.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Мёрскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1957 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2004 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Мёрскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be