Мікалаеўскі сельсавет (Шумілінскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Мікалаеўскі сельсавет. Мікала́еўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Мікалаева.
Утвораны 1 красавіка 1960 года ў складзе Сіроцінскага раёна Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Мішкавіцкага і Баранькаўскага сельсаветаў[1]. 23 лістапада 1961 года Сіроцінскі раён перайменаваны ў Шумілінскі. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Бешанковіцкага раёна. У 1963 годзе ў склад Бешанковіцкага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Акулёнкі, Галі, Запруддзе, Клімава, Лутаўе і Міралюбава)[2]. З 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе адноўленага Шумілінскага раёна. 10 жніўня 1970 года ў склад сельсавета з Дабейскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Акулёнкі, Галі, Запруддзе, Клімава, Лутаўе і Міралюбава)[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 48 населеных пунктаў[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1498 чалавек[5], з іх 94,5 % — беларусы, 4,5 % — рускія, 0,7 % — украінцы[6].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 9.
- ↑ Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 жніўня і 6 верасня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 верасня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 25 (1291).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 66. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Бешанковіцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Сіроцінскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1960 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Шумілінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.