Ленінскі раён (Пінская вобласць)
Ле́нінскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1960 гадах.
Утвораны 15 студзеня 1940 года ў Пінскай вобласці[1]. Цэнтр — вёска Ленін, з 8 чэрвеня 1950 года — рабочы пасёлак Мікашэвічы. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 12 сельсаветаў: Любанскі, Мікашэвіцкі, Мілевіцкі, Перыноўскі, Пузіцкі, Рыдзігераўскі, Сінкевіцкі, Сітніцкі, Сцяблевіцкі, Хорастаўскі, Цімашэвіцкі, Яскавіцкі. 9 студзеня 1952 года статус Леніна панізілі да вёскі, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад Сцяблевіцкага сельсавета, які перайменаваны ў Ленінскі. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Перыноўскі, Пузіцкі, Сітніцкі і Цімашэвіцкі сельсаветы[2]. 26 красавіка 1956 года ў склад раёна перададзена вёска Гоцк[3]. 20 студзеня 1960 года раён скасаваны, Ленінскі сельсавет перададзены Жыткавіцкаму раёну Гомельскай вобласці, Мілевіцкі, Хорастаўскі і Яскавіцкі сельсаветы — Старобінскаму раёну Мінскай вобласці, Любанскі, Мікашэвіцкі, Рыдзігераўскі і Сінкевіцкі — Лунінецкаму раёну Брэсцкай вобласці[4].
Першыя сакратары райкома КП(б)Б
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 15 января 1940 г. Об образовании районов в Барановичской, Белостокской, Брестской, Вилейской и Пинской областях Белорусской ССР // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пералічэнні вёскі Гоцк са складу Лугскага сельскага Савета Лунінецкага раёна ў склад Хорастаўскага сельскага Савета Ленінскага раёна Брэсцкай вобласці ад 26 красавіка 1956 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1956, № 4.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 20 января 1960 г. Об упразднении некоторых районов Белорусской ССР
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1960 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.