wd wp Пошук:

Міхалёўка (Буда-Кашалёўскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Міхалёўка.

Міхалёўка[1] (трансліт.: Michalioŭka, руск.: Михалёвка) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Шырокаўскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 20 км на паўднёвы ўсход ад Буда-Кашалёва, 28 км ад Гомеля, 17 км ад чыгуначнай станцыі Лазурная (на лініі Жлобін — Гомель).

Гідраграфія

На поўначы меліярацыйныя каналы.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель. Планоўка складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да цэнтра якой далучаецца з захаду кароткая прамалінейная вуліца. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як вёска ў Дудіцкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. Згадваецца ў «Географа-статыстычным слоўніку Расійскай імперыі», выдадзеным у 1863 годзе. У 1880 годзе адкрыта школа граматы. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: хлебазапасны магазін, 2 вятракі, карчма. У 1909 годзе 711 дзесяцін зямлі.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Міхалёўскага сельсавета Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі. У 1929 годзе арганізаваны калгас, працавалі 2 вятракі, гамарня і арцель па здабычы торфу. У складзе саўгаса «Камінтэрн» (цэнтр — вёска Шырокае). На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 74 жыхара вёскі.

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 31 гаспадарка, 57 жыхароў.

Дынаміка

  • 1880 год — 54 двары, 302 жыхара.
  • 1897 год — 87 двароў, 569 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1909 год — 97 гаспадарак, 679 жыхароў.
  • 1959 год — 396 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 31 гаспадарка, 57 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be