wd wp Пошук:

Міцкевічы (Баранавіцкі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Міцкевічы.

Міцке́вічы[1] (трансліт.: Mickievičy, руск.: Мицкевичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Маўчадскага сельсавета. Размешчана за 38 км на паўночны захад ад Баранавіч, чыгуначная станцыя на лініі БаранавічыЛіда. Насельніцтва 300 жыхароў, 172 гаспадаркі (2005). Лічаць, што гэта назва ўтворана ад прозвішча Міцкевіч.

Гісторыя

У 1574 г. вёска, уласнасць вялікага князя Жыгімонта II Аўгуста[2]. Пад 1606 года пазначана ў вопісе дакументаў цэнтр, архіва старажытных актавых кніг. У 1905 годзе ў Люшнеўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні, адкрыта народнае вучылішча.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Люшнеўскай гміне Слонімскага павета.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне. З 12 кастрычніка 1940 года да 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Пры яе вызваленні вызначыўся Герой Савецкага Саюза гвардыі лейтэнант, камандзір танкавай роты І. М. Сухамлін(руск.) бел.. Пры вызваленні чыгуначнай станцыі Міцкевічы танкісты знішчылі шмат тэхнікі праціўніка, каля 100 гітлераўцаў. На франтах вайны загінулі 14 вяскоўцаў.

У 1970 годзе з Міцкевічамі аб’яднана суседняя в. Калеснікі[3].

Інфраструктура

Працуюць клуб, магазін.

Насельніцтва

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Мі́цкавічы
  2. Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён. Мінск, Белта, 2000, стар 713.
  3. Рашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 лістапада, 21 снежня 1970 г. і 21 студзеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Баранавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be