wd wp Пошук:

Навасёлкі (Пухавіцкі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Навасёлкі. Навасёлкі — аграгарадок (да 2010 г. вёска[1]) у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр сельсавета.

Геаграфія

Аграгарадок знаходзіцца за 5 км у напрамку на паўночны захад ад горада Мар’іна Горка, за 65 км ад Мінска[2], каля левага берага ракі Цітаўка. Аграгарадок «Навасёлкі» мае 6 вуліц.

Гісторыя

Будынак сельсавета

Пад уладай Расійскай імперыі

Па пісьмовых крыніцах XIX — пачатку XX ст. вядома як сяло, мела 2 назвы: Навасёлкі і Карпілаўка, цэнтр воласці і праваслаўнага прыхода Ігуменскага павета Мінскай губерні. Належалі Ратынскім, потым з 1863 года Макавым.

У 1814 годзе пабудавана драўляная царква.

Падарожнік і этнограф П. Шпілеўскі, наведаўшы гэты населены пункт у сярэдзіне XIX ст., пісаў, што гэта прыгожае сяло, што «яно ляжыць на даволі ўзвышаным беразе ракі Цітаўкі, абмываючай сяло на ўс. даўжыню яго …». Аб паходжанні назвы пасялення П. Шпілеўскі пісаў, што назва Навасёлкі дадзена таму, што як яму расказвалі старажылы, на другім беразе ракі Цітаўкі было некалі старое сяло

У сярэдзіне XIX ст. тут працаваў шпіталь для бедных, які заснавалі і ўтрымлівалі на свае сродкі Ратынскіх. Дзейнічала уніяцкая царква. Пры шпіталі працавала школа. Насельніцтва займалася ў асноўным земляробствам і жывёлагадоўляй, а таксама пчалярным, сталярным, колавым, рыбалоўным, рагожным промысламі. Некаторыя жыхары нават рабілі музычныя інструменты. Існаваў дробны гандаль.

У 1863 годзе адкрыта народнае вучылішча. У 1979 годзе праваслаўны прыход налічваў 2,6 тыс. вернікаў.

На 1886 годзе дзейнічалі валасное праўленне, праваслаўная царква, народнае вучылішча, крама, адбываўся штомесячна адбываўся таржок. За 3 км ад сяла знаходзіліся вадзяны млын і заезны двор. У 1886 г. у навасёлкаўскім народным вучылішчы было 89 вучняў, з іх 15 дзяўчынак. Настаўніцай працавала Алена Ямшчыкова, яе памочніцай Ларыса Латоцкая. У 1900 г. у народным вучылішчы было 132 вучні.

Найноўшы час

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

У 1920 годзе на базе народнага вучылішча створана сямігадовая школа, у якой працавалі 9 настаўнікаў, займаліся 120 хлопчыкаў і дзяўчынак (1922г.)

З 20.08.1924 г. цэнтр сельсавета.

На пачатку 1930-ых гг. створаны калгас “Авангард”, працавала сталярная майстэрня і кузня.

У 1932 г. да Навасёлак была далучана в. Бярозаўка.

З 1938 года вёска Навасёлкі.

У 1940 г. да Навасёлак быў далучаны пас. Падлессе (да 1940 г. пасёлак меў назву Сарачынава).

Пад час Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да 4 ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.

У 1966 г. да Навасёлак была далучана в. Навасёлкі 1 і в. Навасёлкі 2.

У 1976 г. да Навасёлак была далучана в. Над Лессе.

Інфраструктура

Эканоміка

  • 2 крамы.
  • Аддзяленне сувязі

Культура

  • Бібліятэка
  • Дом культуры

Медыцына

  • Фельчарска-акушэрскі пункт

Насельніцтва

  • 1816 год — 47 жыхароў.
  • 1886 год — 54 двары, 476 жыхароў.
  • Пачатак ХХ ст. — 65 двароў, 863 жыхары.
  • 1917 год — 669 жыхароў.
  • 1999 год — 675 жыхароў у 248 дварах[2].
  • 1 студзеня 2002 год — 235 двароў, 661 жыхар.
  • 2010 год — 566 жыхара
  • 2016 год — 1,2 тыс.

Рэлігія

Турыстычная інфармацыя

Памятныя мясціны

Страчаная спадчына

  • Царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы (Пабудована ў 1871 годзе, па некаторым звесткам 1814 годзе).

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Літаратура

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А.Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. - Мінск : Беларусь, 2003. - 748 с. - 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8. — С. 102.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 27. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)

Зноскі

  1. Решение Пуховичского районного Совета депутатов 20 января 2010 г.«О преобразовании деревни Новосёлки Новасёлковского сельсовета в агрогородок» (руск.)
  2. 1 2 3 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка.
  3. http://church.by/news/episkop-borisovskij-veniamin-osvjatil-pokrovskij-hram-v-derevne-novoselki
  4. http://zviazda.by/be/news/20141124/1416826587-citauka-litaraturnaya-raka-maygo-malenstva
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be