wd wp Пошук:

Надзеждзіна

Надзе́ждзіна[1] (трансліт.: Nadzieždzina, руск.: Надеждино; да 1937 года Угольцы) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Мікалаеўскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

На поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 75 км ад Гомеля.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель. Планоўка складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, да якой на поўначы пад прамым вуглом далучаецца кароткая прамалінейнай вуліца. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая XIX стагоддзя як вёска ў Гарадзецкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У 1850 годзе ў валоданні памешчыка Кеневіча. Па рэвізіі 1858 года ў складзе маёнтка Самойлаў. З 1884 года дзейнічаў хлебазапасны магазін. Па перапісу 1897 года знаходзіліся 2 вятракі. У 1909 годзе 762 дзесяцін зямлі.

У 1925 годзе ў Прыбарскім сельсавеце Гарадзецкага раёна Бабруйскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная Зорка», працаваў вятрак. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 59 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Шлях Ілліча» (цэнтр — вёска Мікалаеўка).

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 32 гаспадаркі, 58 жыхароў.

Дынаміка

  • 1858 год — 123 жыхара.
  • 1897 год — 39 двароў, 279 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1909 год — 45 двароў, 377 жыхароў.
  • 1925 год — 64 двары.
  • 1959 год — 439 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 32 гаспадаркі, 58 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be