wd wp Пошук:

Новая Буда (Буда-Кашалёўскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Новая Буда.

Но́вая Бу́да[1] (трансліт.: Novaja Buda, руск.: Новая Буда) — былы пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіў у склад Марозавіцкага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

За 6 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 45 км ад Гомеля.

Гідраграфія

На поўначы і ўсходзе рака Уза (прыток ракі Сож).

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Гомель. Планоўка складаецца з кароткай мерыдыянальнай вуліцы, да якой з захаду далучаецца завулак. Забудова драўляная сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснаваны ў другой палове XIX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. З 1884 года дзейнічаў хлебазапасны магазін. У 1930 годзе жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 14 жыхароў. Да 16 ліпеня 1954 года пасёлак знаходзіўся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Буда-Кашалёўскага пассавета[2]. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Марозавічы» (цэнтр — вёска Марозавічы).

Скасаваны ў 2020 годзе[3].

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 5 гаспадарак, 5 жыхароў.

Дынаміка

  • 1959 год — 94 жыхара (паводле перапісу).
  • 2004 год — 5 гаспадарак, 5 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об образовании Морозовичского сельского Совета в составе Буда-Кошелевского района, Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Решение Буда-Кошелёвского районного Совета депутатов 17 сентября 2020 г. № 154 Об упразднении сельского населенного пункта Буда-Кошелевского района(недаступная спасылка)

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be