Новая Жыжма
Но́вая Жыжма́[1] (трансліт.: Novaja Žyžma, руск.: Новая Жижма) — вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ліпнішкаўскага сельсавета.
Гісторыя
У другой палове XIX ст. засценак і фальварак у Жырмунскай воласці Лідскага павета Віленскай губерні. У 1897 г. у засценку 1 двор, 4 жыхары, у фальварку 1 двор, 25 жыхароў. Непадалёку знаходзіўся млын (1 двор, 2 жыхары).
У 1921—1939 гг. у складзе Польшчы. 3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (69 двароў, 46 жыхароў) у Князікоўскім сельсавеце Іўеўскага раёна.
3 26 чэрвеня 1941 г. да 8 ліпеня 1944 г. акупаваная немцамі. У 1950 г. арганізаваны калгас «Новы шлях». 3 9 верасня 1960 г. у Ліпнішкаўскім сельсавеце[2]. У 1970 г. 181 жыхар. Пасля ў складзе калгаса «Маладая гвардыя».
Насельніцтва
- 1999 — 33 двары, 63 жыхары.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Но́вая Жо́жма, Бабылі́
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
Літаратура
- Лаўрэш Леанід. Прыход ў Жыжме // Лідскі Летапісец № 3(75), 2016. — С. 20-25. — на pawet.net
- Спіс вернікаў Жыжмянскай царквы, 1829 г. // Лідскі Летапісец № 3(75), 2016. — С. 26-40. — pawet.net
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Новая Жыжма
- Новая Жыжма Архівавана 5 сакавіка 2016. на Радзіма.орг
- Новая Жыжма на Радзіма.нет
Катэгорыя·Населеныя пункты Іўеўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.