wd wp Пошук:

Новы Двур (Сакульскі павет)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Новы Двор. Но́вы Двур[1] (польск.: Nowy Dwór) — вёска ў Польшчы, за 27 км на поўнач ад Сакулкі і за 63 км на поўнач ад Беластока, на рацэ Бебжы. Уваходзіць у склад Сакульскага павета Падляскага ваяводства, сядзіба вясковай гміны Новы Двур. Насельніцтва 625 чалавек (2012).

Гісторыя

Касцёл, 1879 г.

Вялікае Княства Літоўскае

Касцёл, каля 1900 г.

Новы Двор быў заснаваны ў XV стагоддзі як каралеўскі сталовы маёнтак Гарадзенскай эканоміі. Ён уваходзіў у склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства. Паводле падання, у 1513 годзе з фундацыі вялікай княгіні Боны Сфорца быў пабудаваны першы касцёл.

12 жніўня 1579 года кароль і вялікі князь Стэфан Баторый надаў Новаму Двару магдэбургскае права і герб: у срэбным полі залаты леў на чырвоным муры[2].

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Новы Двор апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Гродзенскім павеце Гродзенскай губерні.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Новы Двор абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[3]. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Новы Двор апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Гродзенскім павеце Беластоцкага ваяводства. У 1934 годзе статус паселішча паніжаны да вёскі.

З пачаткам Другой сусветнай вайны 15 верасня 1939 года Новы Двур акупавалі войскі Трэцяга Рэйха, але праз тыдзень вёску перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбентропа. У лістападзе 1939 года Новы Двур увайшоў у склад БССР, у Беластоцкую вобласць. З чэрвеня 1941 да верасня 1944 года вёска зноў знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі Новы Двур Польскай Народнай Рэспубліцы. У 1955 годзе ў Новым Двуры была пабудавана мураваная царква.

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: ~1886 год — 1083 чал., з іх 445 каталікоў, 38 праваслаўных і 438 іўдзеяў[4]
  • XXI стагоддзе: 2012 год — 625 чал.

Славутасці

Царква Святога Мікалая
  • Касцёл Святога Яна Хрысціцеля (1547, 1877—1878)
  • Могілкі: каталіцкія, праваслаўныя
  • Царква Святога Мікалая (1955)

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
  2. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. С. 207.
  3. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  4. Słownik geograficzny… T. V. — Warszawa, 1894. S. 13.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Падляскага ваяводства Катэгорыя·Населеныя пункты Сакульскага павета Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be