wd wp Пошук:

Нярэйша (Беліцкі сельсавет)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Нярэйша.

Нярэ́йша[1] (трансліт.: Niarejša, руск.: Нерейша) — вёска ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Беліцкага сельсавета.

Вёска знаходзіцца на мяжы Сенненскага і Талачынскага раёнаў Віцебскай вобласці, раней адносілася да Раснянскага сельсавета. У вёсцы Нярэйша да 70 гадоў мінулага стагоддзя знаходзілася кіраванне калгасу «Світанак». У вёсцы мелася пачатковая школа, бібліятэка, свідравіна з воданапорнай вежай, дзве фермы, свіраны з сушылкамі. З 1980-х гадоў меўся аўтобусны рух з горадам Сянно. У вёсцы было каля 30 двароў.

Гісторыя

Згадваецца ў 1666 годзе ў складзе вёсак, выдзеленых вялікім гетманам літоўскім Паўлам-Янам Сапегам з маёнтку Беліца Беліцкаму дамініканскаму кляштару[2].

Да 20 мая 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Беліцкага сельсавета[3], да 7 жніўня 1979 года — у склад Раснянскага сельсавета[4].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. НГАБ у Мінску, ф. 1731, воп. 1, спр. 34, с. 1626
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 7 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Сенненскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be