Ніва (Буда-Кашалёўскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ніва.
Ні́ва[1] (трансліт.: Niva, руск.: Нива) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Камунараўскага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 25 км ад Буда-Кашалёва, 26 км ад Гомеля, 3 км ад чыгуначнай станцыі Уза (на лініі Жлобін — Гомель).
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, а затым па шашы Доўск — Гомель. Планоўка складаецца з кароткай дугападобнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай двухбакова, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1926 годзе хутар, у Івольскім сельсавеце Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі. У 1929 годзе жыхары мястэчка ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе міжгаспадарчага прадпрыемства «Асобіна» (цэнтр — паселак Камунар).
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 5 гаспадарак, 11 жыхароў.
Дынаміка
- 1926 год — 1 двор, 8 жыхароў.
- 1959 год — 118 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 5 гаспадарак, 11 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. — 632с.: іл. — Тыраж 4000 экз. — ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.