Нівы (Бярозаўскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Нівы. Ні́вы[1] (трансліт.: Nivy, руск.: Нивы) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Пескаўскага сельсавета. Размешчана за 27 км ад Бярозы, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Белаазёрск.
Гісторыя
Вядомы ў сярэдзіне XIX ст. ў Слонімскім павеце Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 года ў Пескаўскай воласці, працавалі хлебазапасны магазін і кузня. Маёнтак Нівы належаў Пуслоўскаму (1 вярста ў бок Ярцавіч). З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы.
З 1921 года ў складзе Польшы. У 1924 годзе ў Пескаўскай гміне Косаўскага павета Палескага ваяводства, фальварак і вёска.
З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Альшэўскім сельсавеце.
У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, ад іх рук загінулі 7 жыхароў вёскі. Пасля вызвалення 30 сакавіка 1946 года ворагамі савецкай улады забіты 5 савецкіх актывістаў, у 1968 годзе на іх магіле быў пастаўлены абеліск.
З 1954 года ў Ніўкаўскім сельсавеце. З 12 студзеня 1960 года ў Белаазёрскім сельскім (з 25 чэрвеня 1960 пасялковым) савеце. З 22 студзеня 1963 года ў складзе Здітаўскага сельсавета, з 7 кастрычніка 1968 года ў Белаазёрскім пасялковым Савеце. Паводле перапісу 1970 года дзейнічала ДРЭС. З 15 сакавіка 1971 года ў Белаазёрскім сельсавеце[2].
З 17 верасня 2013 года вёска ў складзе Пескаўскага сельсавета[3].
Насельніцтва
- XIX стагоддзе:
- 1897 — 89 двароў, 520 жыхароў, у фальварку — 19 жыхароў на 4 дварах.
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 274 двары, 628 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Нiвы́
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 8 (1310).
- ↑ Решение Брестского областного совета депутатов № 305 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области» (руск.)
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Бярозаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.