Белаазёрскі сельсавет
Белаазё́рскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — горад Белаазёрск (не ўваходзіў у склад).
Утвораны 15 сакавіка 1971 года ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці БССР у складзе населеных пунктаў Альшэва, Лісічыцы, Манявічы, Нівы, Ніўкі, Хрыса, якія знаходзіліся ў падпарадкаванні Белаазёрскага гарсавета[1]. 17 верасня 2013 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Пескаўскага сельсавета[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1749 чалавек[3], з іх 97,2 % — беларусы, 1,7 % — рускія[4].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 вёсак: Альшэва, Лісічыцы, Манявічы, Нівы, Ніўкі і Хрыса.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 8 (1310).
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 17 сентября 2013 г. № 305 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области Архівавана 16 чэрвеня 2020.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Бярозаўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1971 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.